wd wp Пошук:

Помнік Пераможцу

Помнік Пераможцу (сербск.: Победник) — помнік у Бялградскай крэпасці, пастаўлены ў гонар перамогі Сербіі над Асманскай імперыяй у Першай Балканскай вайне і над Аўстра-Венгрыяй у Першай сусветнай вайне. Гэта адзін з самых вядомых твораў Івана Мештравіча.

Фігура пераможца з сокалам і мячом у руках

Мэр Бялграда Любамір Давідавіч (сербск.: Љубомир Давидовић) і кіраўніцтва горада ў 1912 годзе вырашылі ўзвесці помнік у гонар перамогі сербскай арміі ў Першай Балканскай вайне і вызвалення Паўднёвай Сербіі ад турэцкага валадарства. Стварэнне мемарыяла было даручана вядомаму скульптару Івану Мештравічу. Ён спраектаваў помнік у выглядзе фантана з калонай, якую вянчала статуя пераможца.

Пасля Першай сусветнай вайны ў грамадстве разгарэлася дыскусія наконт значэння помніка. Урэшце было вырашана ўсталяваць помнік на самай высокай кропцы Бялградскай крэпасці. Помнік стаў сімвалізаваць перамогу над дзвюма імперыямі, Асманскай і Аўстра-Венгерскай. Урачыстае адкрыццё помніка адбылося ў 1928 годзе і было прымеркавана да 10-й гадавіны прарыву Салонікскага фронту.

Статуя выканана ў выглядзе аголенай фігуры, якая трымае ў руках сокала і меч. Статуя накіравана ў бок Аўстра-Венгрыі[1].

Помнік Пераможцу — найбольш наведвальны і найбольш фатаграфаваны турыстычны аб’ект Бялграда. Штодзень яго наведвае больш за 5000 турыстаў.

Галерэя

Зноскі

  1. Памятник Виктору // Споменици культуре у Србиjе (серб.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Помнікі Бялграда
Катэгорыя·З’явіліся ў 1928 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96