wd wp Пошук:

Пол Брэмер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Брэмер.

Люіс Пол Брэмер III (англ.: Lewis Paul Bremer III, 30 верасня 1941) — амерыканскі дыпламат, кіраўнік амерыканскай акупацыйнай адміністрацыі ў Іраку ў 2003—2004 гадах.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Хартфардзе (Канектыкут). Скончыў Ельскі (1963, бакалаўр) і Гарвардскі (1966, магістр) універсітэты і Парыжскі інстытут палітычных навук.

З канца 1960-х гадоў на дыпламатычнай службе, працаваў у Афганістане, Малаві, Нарвегіі. У 1972—1976 гадах працаваў у камандзе Генры Кісінджэра. У 1983—1986 гадах пасол у Галандыі. У 1986—1989 гадах пасол па асобых даручэннях па барацьбе з тэрарызмам. Выйшаў у адстаўку з дыпламатычнай службы ў 1989 годзе і стаў кіраўніком Kissinger Associates (міжнароднай кансалтынгавай кампаніі заснаванай Генры Кісінджэрам).

У 2001 годзе ўзначаліў фірму Marsh & McLennan, якая спецыялізуецца на аказанні паслуг па кіраванні ў крызісных сітуацыях, такіх як прыродныя катаклізмы, тэрарызм, беспарадкі сярод карпаратыўных служачых. Офіс фірмы знаходзіўся ў Цэнтры міжнароднага гандлю (Паўночная вежа). У інтэрв’ю CNN пасля нападаў 11 верасня, Брэмер заявіў, што іх офіс быў размешчаны «вышэй таго месца, дзе здзейсніў тэрарыстычную атаку другі самалёт».

У 2003 годзе вярнуўся на дзяржаўную службу. Брэмер прыбыў у Ірак, як паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта ЗША ў маі 2003 года, а 11 мая замяніў генерал-лейтэнанта Джэй Гарнера ў якасці дырэктара Упраўлення па рэканструкцыі і гуманітарнай дапамогі. Гэта кіраванне было ператворана ў Часовую кааліцыйную адміністрацыю, і Брэмер стаў кіраўніком выканаўчай улады ў краіне.

28 чэрвеня 2004 года ў 10:26 па мясцовым часе, часовая адміністрацыя афіцыйна перадала ўладу на тэрыторыі Ірака Часоваму ўраду Ірака, на два дні раней вызначанага тэрміну. Брэмер пакінуў краіну ў той жа дзень. У сваёй развітальнай прамове ён сказаў: «Я пакідаю Ірак з радасцю, што многае зроблена для таго, каб ваша будучыня было поўна надзей. Часцінка майго сэрца назаўжды застанецца тут, у выдатнай зямлі паміж двума рэкамі, з яе ўрадлівымі далінамі, яе велічнымі гарамі і яе выдатнымі людзьмі…»

14 снежня 2004 года Бремер быў узнагароджаны прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам Прэзідэнцкай медалём Свабоды, за «асабліва годны ўклад у бяспеку і нацыянальныя інтарэсы ЗША, мір ва ўсім свеце, культурныя і іншыя важныя дзяржаўныя і прыватныя пачынанні».

Пасля 2004 Брэмер стаў старшынёй Кансультатыўнага савета карпарацыі GlobalSecure. У лістападзе 2010 года ён стаў працаваць у Сусветнай T.E.A.M. Спорт (Арлінгтон, штат Вірджынія), у якасці генеральнага дырэктара і прэзідэнта. Пазней Брэмер стаў членам савета дырэктараў Міжнароднага рэспубліканскага інстытута.

Зноскі

  1. L. Paul Bremer III // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Paul Bremer // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выпускнікі Гарвардскай школы бізнесу
Катэгорыя·Вайна ў Іраку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 верасня
Катэгорыя·Часовы орган кааліцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Канектыкуце
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута палітычных даследаванняў
Катэгорыя·Палітыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Дыпламаты ЗША
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта