У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бія. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Поль Бія́ (фр.: Paul Biya; нар. 13 лютага 1933, Мвамекаа, Французскі Камерун) — камерунскі палітычны і дзяржаўны дзеяч; прэм’ер-міністр Камеруна (1975—1982), затым прэзідэнт Камеруна (з 1982).
Поль Бія нарадзіўся 3 лютага 1933 года ў вёсцы Мвамекаа. Па этнічнай прыналежнасці фанг (булу)[4]. У 1956 годзе скончыў ліцэй генерала Леклерка ў Камеруне, атрымаў дыплом па спецыяльнасці «філасофія»[5]. З чэрвеня 1956 года праходзіў навучанне ў ліцэі Луі ле Гран у Парыжы, таксама вучыўся ў Сарбоне[5]. У 1962 годзе ён скончыў Інстытут даследаванняў «заморскіх тэрыторый» у Парыжы[6]. У тым жа годзе Бія паступіў на дзяржслужбу, працаваў чыноўнікам па асобых даручэннях у канцылярыі прэзідэнта Ахмаду Ахіджа, затым у 1964 годзе быў прызначаны дырэктарам кабінета ў Міністэрстве нацыянальнай адукацыі, моладзі і культуры, а ў 1965 годзе стаў генеральным сакратаром Міністэрства[4].
30 чэрвеня 1975 года Поль Бія быў прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра Камеруна[4].
4 лістапада 1982 года прэзідэнт Ахмаду Ахіджа нечакана абвясціў пра сваю адстаўку. 6 лістапада, паводле канстытуцыі, Поль Бія змяніў яго на пасадзе прэзідэнта[4]. У жніўні 1983 года Бія абвінаваціў Ахіджа ў падрыхтоўцы чэрвеньскага дзяржаўнага перавароту[7]. 14 верасня Поль Бія стаў старшынёй партыі Камерунскі нацыянальны саюз, пераназванай у 1985 годзе ў Дэмакратычнае аб’яднанне камерунскага народа[4].
6 красавіка 1983 года ўрадавыя войскі здушылі спробу ваеннага перавароту. Пасля гэтага Бія распусціў Рэспубліканскую гвардыю[7]. Ён перамог на прэзідэнцкіх выбарах 14 студзеня наступнага года і быў пераабраны на выбарах 24 красавіка 1988 года з вынікам 98,75 % галасоў[8].
11 кастрычніка 1992 года ў краіне прайшлі прэзідэнцкія выбары, перамогу на якіх атрымаў Поль Бія, набраўшы 39,98 %[8]. У 1996 годзе Бія быў абраны тэрмінам на год старшынёй Арганізацыі Афрыканскага Адзінства[4]. На прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі 12 кастрычніка 1997 года, ён быў пераабраны з вынікам 92,57 % галасоў[8].
11 кастрычніка 2007 года ў краіне адбыліся чарговыя прэзідэнцкія выбары, паводле вынікаў якіх Бія зноў атрымаў перамогу, набраўшы 70,92 % галасоў[8].
9 кастрычніка 2011 года Поль Бія быў пераабраны, набраўшы на прэзідэнцкіх выбарах 77,99 % галасоў[8].
Поль Бія вінаваціцца многімі ў дыктатуры, асабліва выхадцамі з былога Брытанскага Камеруна. У шматлікіх спісах сучасных дыктатараў свету Бія таксама фігуруе нароўні з Мсваці III, Тэадора Абіянгам Нгема Мбасога і Робертам Мугабэ[9][10]. Так, у рэйтынгу часопіса Парад за 2009 ён займае 19-ю пазіцыю ў спісе найгоршых дыктатараў свету[11].