wd wp Пошук:

Польскі грыб

link = Ядомыя грыбы
link = Ядомыя грыбы
**Польскі грыб**, каштанавік (*Imleria badia*) — [грыб](/Грыбы "Грыбы") роду *[Imleria](/Imleria "Imleria")*.

Сустракаюцца таксама назвы — карычневы грыб, панскі грыб і махавік каштанавы.

Апісанне

Польскі грыб
Група польскіх грыбоў
Пры датыканні да ніжняй часткі капялюшыка яна сінее

Дыяметр капялюшыка складае 4—12 см (макс да 15 см), капялюшык мае паўкруглую, выпуклую, пазней подушкпадобную і нават плоскую форму. Скурка не здымаецца, на вобмацак гладкая, сухая, у мокрае надвор’е троху клейкая, у маладых грыбоў матавая, затым бліскучая. Колер — каштанава-карычневы, цёмна-буры ці шакаладна-карычневы.

Мякаць мясістая, шчыльная, бялёсая ці жаўтлявая, у капялюшыку мякаць на зрэзе злёгку сінее, затым ізноў становіцца светлай, у ножцы сінее і потым бурэе. Пах прыемны, грыбны, смак мяккі.

Трубчасты пласт прырослы ў ножкі ці амаль вольны, з невялікім выманнем, трубачкі жаўтлявыя, пазней залаціста-жоўтыя ці зелёна-жоўтыя, маюць даўжыню да 2 см, поры вуглаватыя, спачатку дробныя і белыя, светла-жоўтыя, пазней становяцца буйней, зялёна-жоўтыя ці аліўкава-жоўтыя, пры націсканні сінеюць.

Ножка 4—12 см вышынёй і 1—4 см таўшчынёй, цыліндрычная ці троху звужаная ці наадварот уздутая ўнізе, валакністая, колер светла-карычневы, буры ці жоўты з чырвона-карычневымі валокнамі, угары і ўнізе больш светлая.

Споравы парашок карычнявата-аліўкавы. Споры 12—16 на 5—6 мкм, эліпсоідна-верацёнападобныя, мядова-жоўтыя, гладкія.

Экалогія і распаўсюджванне

Утварае мікарызу часцей з хвояй, а таксама з елкай, букам, дубам, каштанам еўрапейскім. Сустракаецца ў іглястых, радзей лісцевых лясах, у гушчары на пясчаных глебах, часам вырастае на ніжніх частках ствалоў і на пнях. Пладаносіць асобна ці рэдкімі групамі. Распаўсюджаны, месцамі звычайны від у паўночнай умеранай зоне. Польскі грыб практычна паўсюдна сустракаецца па ўсёй тэрыторыі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы, захоплівае ў свой арэал частка Сярэдняй Азіі, каўказскія перадгор’і, Прыўраллі, Урал і Усходнюю Сібір.[1] У Беларусі расце паўсюдна.

Сезон збору чэрвень — лістапад, часта пладаносіць калі іншыя трубчатыя грыбы ўжо не сустракаюцца.

Ужыванне ў ежу

Ядомы, шматлікія грыбнікі лічаць яго смакавыя якасці вельмі добрымі. Выкарыстоўваецца ў шматлікіх стравах з грыбоў, а таксама прыдатны для сушкі і марынавання. Мае лекавыя ўласцівасці.

Падабенства

Польскі грыб немагчыма паблытаць з ніякім іншым трубчатым грыбам[2].

Зноскі

  1. Польскі грыб: апісанне, распаўсюджванне
  2. Польский гриб Архівавана 9 верасня 2012.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы Еўропы
Катэгорыя·Балетавыя
Катэгорыя·Ядомыя грыбы
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Грыбы Афрыкі
Катэгорыя·Грыбы Азіі
Катэгорыя·Грыбы Паўночнай Амерыкі