Полацкая вобласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР, створаная 20 верасня 1944 года.
Уключала 15 раёнаў: Асвейскі, Браслаўскі, Ветрынскі, Відзаўскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Дрысенскі, Дунілавіцкі, Мёрскі, Пліскі, Полацкі, Расонскі, Ушацкі, Шаркаўшчынскі[1]. Плошча тэрыторыі вобласці складала 17,8 тыс. км², насельніцтва ў 1947 годзе — 394,6 тыс чалавек[2].
8 студзеня 1954 года вобласць была ліквідавана і раёны перададзены ў Віцебскую (6 раёнаў) і Маладзечанскую (9 раёнаў) вобласці[1].