По́балі[1] (трансліт.: Pobali, руск.: Поболи) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Міхалішкаўскага сельсавета.
Да 27 сакавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Гозскага сельсавета[2], да 17 лістапада 1986 года — у склад Міхалішкаўскага сельсавета, да 20 мая 1988 года — у склад Варнянскага сельсавета.