Го́зскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Гоза.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шульніцкі сельсавет у складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Шульнікі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Газа, сельсавет перайменаваны ў Гозскі[1]. 27 сакавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Міхалішкаўскага (18 населеных пунктаў: Авены, Вада, Валейкуны, Гоза, Загазь, Зялёнка, Кудра, Лучка, Масляны, Мацкелы, Мельнікі, Навадрожкі, Нарэйшышкі, Побалі, Рудзішкі, Сасанішкі 1, Сасанішкі 2, Шульнікі) і Чэхскага (3 населеныя пункты: Бабраўнікі, Грэбалы і Карлаўшчызна) сельсаветаў[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 21 населены пункт.