wd wp Пошук:

Плішчын

Плі́шчын — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Прыпяць, за 15,6[1] км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Жыткавічы, за 4,1[1] км на поўнач ад вёскі Перароў, на тэрыторыі нацыянальнага парку «Прыпяцкі»[1].

Плошча паверхні возера 0,17 (0,14[1]) км². Даўжыня 1,6 (1,65[1]) км, найбольшая шырыня 0,17 (0,13[1]) км. Даўжыня берагавой лініі 3,75 (3,44[1]) км. Катлавіна возера старычнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны невыразныя, забалочаныя. Берагавая лінія звілістая. У заходняй частцы возера востраў плошчай 1 га. Возера праточнае[1]. На захадзе ўпадае ручай з возера без назвы, на ўсходзе выцякае ручай, злучаючы Плішчын з невялікімі азёрамі і возерам Мута.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 А. А. Свирид, А. О. Шилько, В. С. Ровная, А. А. Абрамчик Диатомовые водоросли планктона старичного озера Плищин (Национальный парк «Припятский») // Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Азёры Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры Жыткавіцкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта