wd wp Пошук:

Плігаўскі валун

Плігаўскі валун — адзін з найбольш буйных валуноў Беларусі (даўжыня бачнай часткі доўгай восі складае 7,2 метра). Помнік прыроды рэспубліканскага значэння.

Знаходзіцца ў 0,45 кіламетрах на поўдзень ад галоўнай вуліцы вёскі Плігаўкі 1 (Шумілінскі раён, Віцебская вобласць), у 3,6 кіламетрах на паўночны ўсход ад вёскі Залужжа, у 2,4 кіламетрах на поўнач ад вёскі Юрава, у 50 метрах на поўнач ад высакавольтнай лініі электраперадачы ля берагавой лініі ракі Чэрніца.

Ахоўная тэрыторыя

Плошча помніка прыроды складае 44 квадратныя метры, плошча ахоўнай зоны помніка прыроды — 116 квадратных метраў. Мяжой ахоўнай зоны геалагічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Плігаўскі валун» з’яўляецца лінія, умоўна праведзеная на адлегласці 3 метры ад мяжы гэтага помніка.

Апісанне

Валун светла-карычневага дробназярністага граніту з уключэннем крышталёў ружовага палявога шпату, шэрага кварцу і рэдкіх крышталёў біятыту, рагавой падманкі і іншых мінералаў. Дадзены валун прынесены з тэрыторыі Скандынавіі падчас паазерскага аблядзянення.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Геалогія Шумілінскага раёна
Катэгорыя·Славутасці Шумілінскага раёна
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП III
Катэгорыя·Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Валуны Беларусі
Катэгорыя·Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці