У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мунк. Петэр Андрэас Мунк (нарв.: Peter Andreas Munch; 15 снежня 1810, Осла, Нарвегія — 25 мая 1863, Рым) — нарвежскі гісторык.
3 1841 года прафесар універсітэта ў Крысціяніі (цяпер Осла). 3 1861 года архіварыус Дзяржаўнага архіва.
Аўтар «Гісторыі нарвежскага народа» (т. 1—6, 1852—63), якая ахоплівае перыяд са старажытных часоў да 1397 года. На грунце шырокага крытычна апрацаванага матэрыялу розных крыніц рэканструяваў старажытны перыяд гісторыі Нарвегіі. Вядомы як выдавец і каментатар старажытных актаў.