«Песьні свабоды-2» — кампіляцыя, зборнік беларускай музыкі, працяг праекту «Песьні свабоды» незалежнай кампаніі VoliaMusic, выдадзены ў 2006 годзе.
Зборны канцэрт у падтрымку выпуску складанкі, на які сабраліся удзельнікі Neuro Dubel, Крама, N.R.M., Hair Peace Salon і шэрагу іншых знакамітых беларускіх рок-калектываў, адбыўся на плошчы Бангалор 25 жніўня 2006 года.[1]