wd wp Пошук:

Першая халерная пандэмія

Першая халерная пандэмія (таксама I пандэмія 1817—1824 гадоў; англ.: first cholera pandemic (1817–24), first Asiatic cholera pandemic, Asiatic cholera) — выбуховае распаўсюджванне халеры на значныя тэрыторыі. Пачалася паблізу Калькуты і распаўсюдзілася па ўсёй Паўднёва-Усходняй Азіі на Блізкі Усход, Усходнюю Афрыку і міжземнаморскае ўзбярэжжа Еўропы. Сотні тысяч людзей (магчыма, мільёны) загінулі ў выніку гэтай пандэміі, у тым ліку шмат брытанскіх салдат, што і прыцягнула тады ўвагу Еўропы.

З XIX стагоддзя распаўсюджванне халеры, якая да гэтага была распаўсюджаная практычна толькі ў Індыі, раптоўна і трагічна для чалавецтва набыло характар пандэмій, улік якіх вядуць з 1817 года. Цяпер задакументавана сем такіх пандэмій. Як бы не тлумачылі гэта выбухным ростам міжнароднага гандлю, колькасці каланіяльных войнаў, у значнай міграцыяй людзей, усё роўна гэта не можа здавальняюча растлумачыць такога выбуху актыўнасці халеры.

Спачатку халера выклікала эпідэмію ў 1817 годзе у самой Індыі. Камандуючы англійскіх каланіяльных узброеных сіл у гэтай краіне генерал Роўдан-Гасцінгс(руск.) бел. напісаў у сваім дзённіку:

«13 лістапада 1817 года. У лагеры з’явілася страшная эпідэмія, якая выклікала столькі спусташэнняў у Калькуце і паўднёвых правінцыях. Гэта від халеры. Ён паступова ўзняўся ўздоўж Ганга … існуе меркаванне, што сажалкі з вадой, а іншай у нас няма, шкодныя і пагаршаюць хваробу; таму заўтра я выступаю, каб дабрацца да ракі Пахуж(англ.) бел., хаця мне даводзіцца перавозіць тысячу хворых. Шэсце было жахлівым з-за велізарнай колькасці няшчасных, якія падалі ад раптоўнага ўзнікнення гэтай страшнай хваробы, і з-за велізарнай колькасці трупаў тых, хто загінуў на вазах, і іх трэба вывезці, каб расчысціць месцы хворым, якіх яшчэ мог выратаваць догляд, з учорашняга дня памерла 800 чалавек».

Лічыцца, што перамяшчэнне брытанскай арміі і ваенна-марскога флоту спрыяла распаўсюджванню пандэміі. Індуісцкія паломнікі распаўсюдзілі халеру ўнутры Індыі, як гэта адбывалася шмат разоў да таго, тады як брытанскія войскі здзейснілі гэта па сушы ў Непал і Афганістан. Ваенна-марскі флот і гандлёвыя судны перавозілі хворых і носьбітаў да берагоў Індыйскага акіяна, ад Афрыкі да Інданезіі, і на поўначы да Кітая і Японіі. У наступным годзе халера ахапіла суседнія рэгіёны Індыі — Кітай, Цэйлон, а затым прасунулася далей да Японіі, У 1820 годзе захворванні былі выяўленыя ва Усходняй Афрыцы. У 1821 годзе брытанцы занеслі яе ў Аравію, а затым у Персію, Турцыю, Закаўказзе.

У Шыразе з 40 тысяч жыхароў загінула 16 тысяч. У межах Расійскай імперыі хвароба ўпершыню з’явілася сярод служачых астраханскага порта ў верасні 1823 года. Туды яе занеслі з Баку ужо пад канец сваёй эпідэмічнай сілы. Сумарныя дадзеныя аб колькасці загінулых у гэтую пандэмію невядомыя. Па асобных рэгіёнах лічаць, што ў Бангкоку было 30 000 смерцяў ад гэтай хваробы; ў Семарангу 1 225 чалавек загінулі толькі за адзінаццаць дзён у красавіку 1821 года.

У 1824 годзе першая пандэмія халеры скончылася. Некаторыя навукоўцы лічаць, што гэта адбылося з-за вельмі халоднай зімы 1823—1824 гадоў, з прычыны чаго тады халерныя вібрыёны загінулі ў вадаёмах паражаных краін за межамі Індыі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Гісторыя Еўропы
Катэгорыя·Халерныя пандэміі
Катэгорыя·XIX стагоддзе