Перашчэпінскі скарб, Малаперашчэпінскі скарб[1] — найбагацейшы скарб знойдзены ва Усходняй Еўропе[2]. Комплекс залатых і срэбных рэчаў (75 кг; зброя, упрыгажэнні, посуд, манета 4-8 ст. ст.), знойдзены ў 1912 годзе каля сяла Мала Перашчэпіна(укр.) бел.[1] (Палтаўская вобласць, Новасанжарскі раён). Рэшткі памінальнага комплексу, якія звязваюць з булгарскім ханам Кубратам.
Захоўваецца па афіцыйных дадзеных у Эрмітажы, Расійская Федэрацыя. Планаў нават частковага вяртання ва Украіну пакуль няма.