wd wp Пошук:

Перабродскі валун

Перабродскі валун следавік — валун-следавік, знаходзіцца за 0,75 км на захад ад паўночнага ўскрайку вёскі Пераброддзе і за 400 м ад шашы на Іказнь у міжпагоркавым паніжэнні на раллі. Вышыня над узроўнем мора 142,5 м. За 14 км на захад ад Мёраў. Даўжыня 2,4 м, шырыня 1,95 м, вышыня 0,95 м, абвод 6,5 м, аб’ём 2,4 м³, вага 6,3 т. Прасападобны.

Прынесены ледавіком са Скандынавіі 18-20 тыс. гадоў таму. Ружовы дробназярністы парфірападобны граніт з крышталямі палявога шпату, таблічкамі 0,3x1,5 см і зернямі шэрага кварцу ў 0,3-0,5 см. Наверсе два невыразныя паглыбленні даўжынёй 25 і 27 см і шырыней 6 і 7 см адпаведна, глыбінёй да 0,5 см.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Пераброддзе
Катэгорыя·Геалогія Мёрскага раёна
Катэгорыя·Валуны Беларусі