wd wp Пошук:

Пентландыт

Пентланды́тмінерал класа сульфідаў, сульфід жалеза і нікелю, жалеза-нікелевы калчадан (Fe, Ni)9S8. Адкрыты ў 1856[1] годзе. Назва ў гонар англійскага падарожніка і натураліста Д. Б. Пентленда (англ.: J. B. Pentland).

Крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Колер светлы бронзава-жоўты. Цвёрдасць 3—4 па шкале Моаса. Шчыльнасць 4500—5200 кг/м³. Бляск шкляны. Раствараецца ў азотнай кіслаце[1]. Сустракаецца ў выглядзе ўкрапанікаў і зярністых агрэгатаў у радовішчах сульфідных руд. Генетычна звязаны з асноўнымі і ультраасноўнымі вывергнутымі горнымі пародамі. Асноўны мінерал нікелевых руд.

Зноскі

  1. 1 2 Пентландит // Каталог Минералов(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Сульфіды (мінералы)
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Мінералы жалеза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Мінералы нікелю
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак