wd wp Пошук:

Пенніца звычайная

Пенніца звычайная, або пенніца слінявая (Philaenus spumarius) — паліморфны від паўцвердакрылых насякомых з сямейства Aphrophoridae[1][2]. Дарослая пенніца сустракаецца з чэрвеня па верасень[2].

Распаўсюджанне

Від распаўсюджаны амаль на ўсёй тэрыторыі знешнетрапічнай Азіі, у Еўропе, Паўночнай Афрыцы і інтрадукаваны ў Паўночную Амерыку. Распаўсюджаная на Камчатцы, Хабараўскам і Прыморскім краях, Амурскай вобласці, на Сахаліне і Курыльскіх астравах. На тэрыторыі былога СССР на поўнач да Мурманска, Архангельска, Дудзінкі і Якуцка[3].

Апісанне

Пенніцы даўжынёй 5-6,7 мм, разнастайна афарбаваныя[3].

Экалогія

Насяляюць у травяным ярусе пад полагам лесу і на вільготных лугах[3].

Зменлівасць

Від падзяляецца на формы, у якіх афарбоўка зменлівая. Можа вар’іраваць ад спрэс чорных да светла-бурых або жаўтлявых, сустракаюцца формы з падоўжнымі палосамі, папярочнымі перавязямі, светлымі плямамі на цёмным фоне, са светлай сярэдняй часткай цела і цёмнай задняй, з камбінацыяй палос і плям, а таксама рабым малюнкам з расплывістых бурых плям, якія на надкрыллях утвараюць ромб з двух вуглападобных перавязей.

У відзе вылучаюць 20 чыстых і чатыры змешаных формы[1][2]:

  1. Philaenus spumarius f. typica — самая звычайная форма: у яе афарбоўцы чаргуюцца цёмныя і светлыя элементы[2].
  2. Philaenus spumarius f. albomaculata (Schrank, 1776)
  3. Philaenus spumarius f. binotata
  4. Philaenus spumarius f. fasciata (Fabricius, 1794)
  5. Philaenus spumarius f. flavicollis
  6. Philaenus spumarius f. gibba (Fabricius, 1794)
  7. Philaenus spumarius f. hexamaculata
  8. Philaenus spumarius f. lateralis (Linnaues, 1758)
  9. Philaenus spumarius f. leucocephala (Linnaeus, 1758)
  10. Philaenus spumarius f. leucophthalma (Linnaeus, 1758)
  11. Philaenus spumarius f. marginella (Fabricius, 1794)
  12. Philaenus spumarius f. melanocephala
  13. Philaenus spumarius f. populella Metcalf, 1962
  14. Philaenus spumarius f. populi
  15. Philaenus spumarius f. pracusta (Fabricius, 1794)
  16. Philaenus spumarius f. praeustata
  17. Philaenus spumarius f. quadrimaculata (Schrank, 1776)
  18. Philaenus spumarius f. trilineata (Schrank, 1776)
  19. Philaenus spumarius f. ustulata
  20. Philaenus spumarius f. vittata (Fabricius, 1794)

Зноскі

  1. 1 2 Holzinger W. E., I. Kammerlander & H. Nickel. The Auchenorrhyncha of Central Europe - Die Zikaden Mitteleuropas. Fulgoromorpha, Cicadomorpha excl. Cicadellidae. — 2003. — Т. I. — С. 525-526. — 674 с. — ISBN 90—04-12895-6.
  2. 1 2 3 4 Колова У. В. Полиморфизм пенницы Philaenus spumarius L. (Hemiptera, Cicadina) на Урале (руск.) . — 2009. — С. 38—42.
  3. 1 2 3 Определитель насекомых Дальнего Востока СССР. Т. II. Равнокрылые и полужесткокрылые. / под общ. ред. П. А. Лера. — Л.: «Наука», 1988. — С. 278—308. — 972 с. — 1950 экз. — ISBN 5-7442-0921-2.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Насякомыя Еўропы
Катэгорыя·Насякомыя Азіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Насякомыя Афрыкі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе