Пе́ла — рака ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 56 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 м/км. Выток ракі знаходзіцца каля аграгарадка Куранец, вусце каля горада Вілейка. Вадазбор на паўднёвым ускрайку Нарачана-Вілейскай нізіны. Рэчышча часткова каналізаванае. Каля аграгарадка Куранец на рацэ сажалка.