У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гугенхайм.
Пегі Гугенхайм (англ.: Peggy Guggenheim, поўнае імя Marguerite Guggenheim; 26 жніўня 1898, Нью-Ёрк — 23 снежня 1979, Падуя) — амерыканская галерыстка, мецэнат і калекцыянер мастацтва XX стагоддзя.
Дачка багатага прамыслоўца Бенджаміна Гугенхайма, які загінуў 15 красавіка 1912 на «Тытаніку». Яе дзядзька — амерыканскі прамысловец і калекцыянер Саламон Р. Гугенхайм. Пегі Гугенхайм была замужам за сюррэалістам Максам Эрнстам. Яна спрыяла творчасці Джэксана Полака — прадстаўніка абстрактнага экспрэсіянізму. Сваё бурнае жыццё яна апісала ў сваёй аўтабіяграфіі «Confessions of an Art Addict».