Паўночная Караліна (англ.: North Carolina) — штат на ўсходзе ЗША.
Штат знаходзіцца на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Мяжуе са штатамі Вірджынія, Тэнэсі, Джорджыя, Паўднёвая Караліна,.
Сталіца штата — горад Ролі. Буйныя гарады — Шарлат, Грынсбара, Дарэм.
21 лістапада 1789 года Паўночная Караліна ўвайшла ў склад ЗША і стала 12-м штатам
Судовую сістэму штата Паўночная Караліна можна згрупаваць у два падраздзяленні: апеляцыйнае аддзяленне і судовае аддзяленне. Апеляцыйнае аддзяленне складаецца з Вярхоўнага суда і Апеляцыйнага суда, у той час як судовае аддзяленне складаецца з Вышэйшага, Раённага, Дзелавога, Малога судоў і Суда па аднаўленню.
Вярхоўны суд Паўночнай Караліны з’яўляецца найвышэйшым судом штата, і яго рашэнні па пытаннях права штата не падлягаюць апеляцыі. У яго склад уваходзяць галоўны суддзя, які таксама з’яўляецца кіраўніком судовай улады, і шэсць памочнікаў суддзі. Тэрмін паўнамоцтваў кожнага суддзі складае восем гадоў. У Вярхоўным судзе няма прысяжных, і ён не вызначае фактаў, але ён ўлічвае, ці была памылка дапушчана пры судовым разглядзе або пры судовым тлумачэнні закона.[3]
Суды Паўночнай Караліны фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэту. У 2019 годзе на фінансаванне судовай сістэмы штата было выдаткавана 553 262 714$. Гэта на 4,34 % больш, чым у 2018 годзе[4].