wd wp Пошук:

Паўднёва-Брэтанскі ўніверсітэт

Паўднёва-Брэтанскі ўніверсітэт (фр.: Université Bretagne-Sud) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі ў гарадах Лар’ян і Ван.

Агульная характарыстыка

Універсітэт размешчаны ў дэпартаменце Марбіян у французскім рэгіёне Брэтань. Заснаваны ў 1995 годзе, ён з’яўляецца чацвёртым і самым маладым універсітэтам Брэтані. Шэсць кампанентаў універсітэта размешчаны ў кампусах у гарадах Лар’ян і Ван. З 2001 года ў Панціві створаны філіял Лар’янскага тэхналагічнага інстытута. Універсітэт з’яўляецца даволі шматпрофільным (сацыяльныя навукі, мастацтва, біялогія, хімія, права, эканоміка, менеджмент, геаграфія, гісторыя, IT, замежныя мовы, літаратура, матэматыка і інш.). Штогод ён навучае амаль 10 000 студэнтаў.

Структура

Зноскі

  1. Repères et références statistiques sur les enseignements, la formation et la recherche 2019MENJS, 2019. — P. 161. — 408 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Францыі
Катэгорыя·Марбіян
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта