wd wp Пошук:

Паўднёвая брама Брэсцкай крэпасці

Паўднёвая брама — брама Валынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.

Узведзена ў 18361838 гадах у сярэдзіне курціны VI фронту (1834—1839), праз якую праходзіць казематаваны Мікалаеўскі праезд, што злучае ўмацаванне з равелінам V і далей з Кіеўскай шашой. Абапал казематаванага праезду дзве кардэгардыі, якія ацяпляліся круглымі печамі ў жалезных футаралах. У кожнай кардэгардыі маецца па 9 байніц звернутых у бок праезду. На выпадак блакавання, праезд абсталяваны варотамі з абодвух бакоў і дадатковымі пераборкамі. У казарме размяшчалася варта і Мікалаеўская гаўпвахта, жылыя казематы былі заняты артылерыйскімі майстэрнямі і лабараторыяй, казарма (1874—1878 ?) разлічана на 230 чалавек.

У перыяд Расійскай Імперыі брама называлаяся Мікалаеўскай у гонар цэсарэвіча Мікалая, аднаго з сыноў расійскага імператара Мікалая I. У час кайзераўскай акупацыі — Паўднёвай. У перыяд міжваеннай Польшчы — Холмская, па кірунку выезду з крэпасці ў бок горада Холм (цяпер Хэлм, Польшча).

У 19391941 гадах — Валынская брама (па назве Валынскага ўмацавання). У паваенны час называецца Паўднёвай, па кірунку свету.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Валынскае ўмацаванне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1838 годзе
Катэгорыя·1838 год у Брэсце
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Брамы Брэсцкай крэпасці