wd wp Пошук:

Валынскае ўмацаванне

Валынскае ўмацаванне, Шпітальны ці Паўднёвы востраў — умацаванне бастыённай часткі Брэсцкай крэпасці. Знаходзіца на паўднёва-ўсходняй часцы фартыфікацый, пабудаваная на берагах рэк Мухавец і Заходні Буг. Раней на яе месцы размяшчаўся Валынскі фарштат, які быў часткай сярэднявечнага горада.

Гісторыя

Валынскае ўмацаванне ўзводзілася на месцы старадаўняга дзядзінца і ўяўляла сабой земляны вал, на якім размясціліся чатыры каменныя бастыёны з двума курцінамі (прасторай паміж бастыёнамі), накрытыя равелінамі, з якіх вёўся крыжаваны абстрэл тых, хто нападаў. Хоць замак і быў разабраны, затое пры пабудове фартыфікацый засталіся даволі моцна перабудаваныя карпусы мужчынскага і жаночага манастыроў бернардынцаў. Уезд на тэрыторыю Валынскага ўмацавання быў магчымы толькі з двух бакоў: праз Мікалаеўскую браму ў вале ці праз Холмскую браму з боку Цытадэлі.

У 1921 годзе ў выніку заключэння Рыжскага дагавора тэрыторыя, на якой размяшчалася Брэсцкая крэпасць, стала часткай Польшчы. У 1939 годзе, пасля пачатку другой сусветнай ваны, у валынскім умацаванні знішчаецца вялікая частка казармаў, акрамя іх, многія іншыя фартыфікацыі Цытадэлі падвяргаюцца разбурэнням.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Славутасці без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Валынскае ўмацаванне
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый