wd wp Пошук:

Паўднёвапалесцінскае наступленне

На́ступ у Паўднё́вай Палесці́не, які выкарыстоўваў прыёмы манеўранай вайны, пачаўся 31 кастрычніка 1917 года з бітвы за Беэр-Шэву падчас Сінайска-Палесцінскай кампаніі Першай сусветнай вайны. Пасля захопу Беэр-Шэвы Егіпецкімі экспедыцыйнымі сіламі (ЕЭС) лінія супраціву ад Газы да Беэр-Шэвы ўсё больш слабела і праз сем дзён ЕЭС паспяхова прымусіла сёмую і восьмую арміі Асманскай імперыі адступіць. На працягу наступных сямі дзён пераследу турэцкія войскі былі адкінуты назад у Яфу. Яшчэ праз тры тыдні жорсткіх баёў уІўдзейскіх гарах, 9 снежня 1917 года быў захоплены Іерусалім. За пяць з паловай тыдняў амаль бесперапынных наступальных аперацый ЕЭС захапіла 47.5 miles (76.4 kм) тэрыторыі.

Пасля сумеснага нападу XX і Пустыннага коннага корпуса была захоплена Беэр-Шэва. На наступны дзень, 1 лістапада, атакай 53-й (валійскай) і коннай дывізіі ANZAC на поўнач ад Беэр-Шэвы ў перадгор’і Іўдзейскіх гор, пачалася бітва за Тэль-эль-Кувейльф. Гэты манеўр уверх ад Беэр-Шэвы да Іерусаліма таксама пагражаў Хеўрону і Віфлеему. Затым, у ноч на 2 лістапада, на ўзбярэжжы Міжземнага мора адбылася Трэцяя бітва пры Газе, калі былі ўчынены абмежаваныя атакі XXI корпуса супраць моцна арганізаванай абароны праціўніка. На наступны дзень распачаўшыяся жорсткія баі на поўдзень ад Тэль-эль-Кувейльфе з боку ЕЭС мелі мэту не захапіць Хеўрон, але стварыць дастатковую плошчу для размяшчэння XX корпуса, для флангавага нападу на цэнтральную абарону старой Газы да лініі Беэр-Шэвы. Барацьба за Беэр-Шэву на шляху да Іерусаліма таксама заахвоціла турэцкіх камандзіраў разгарнуць свае рэзервы, каб захаваць пагрозу ЕЭС. 6 лістапада, па цэнтры старой лініі, на паўдарозе паміж Газай і Беэр-Шэвай пачалася бітва пры Харэйры і Шэрыі, і была захоплена Харэйра; але пазіцыі Шэрыі былі канчаткова захоплены толькі пасля канца наступнага дня 60-й (Лонданскай) дывізіяй пасля няўдалай атакі 4-й лёгкай коннай брыгады (Аўстралійская конная дывізія). Сёмая і Восьмая арміі да гэтага часу цалкам адступалі ад рэшткаў старой лініі ад Газы да Беэр-Шэвы.

7 лістапада, у другі дзень бітвы за Харэйру і Шэрыю, 52-я (Лоўландская) дывізія і кавалерыйская брыгада Імператарскай службы прасунуліся праз Газу, каб атакаваць моцныя ар’ергардныя пазіцыі пад Вадзі-эль-Хесі, якія былі захоплены на наступны дзень.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Снежань 1917 года
Катэгорыя·Асманская імперыя ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Канфлікты 1917 года
Катэгорыя·Вялікабрытанія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Новая Зеландыя ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Кампаніі і тэатры ваенных дзеянняў Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Германія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Лістапад 1917 года
Катэгорыя·Гісторыя Палесціны
Катэгорыя·Аўстралія ў Першай сусветнай вайне