wd wp Пошук:

Паштовы вагон

Паштовы вагон № 1923, які курсіраваў па чыгунцы «Чыкага, Берлінгтон і Квінсі»[en]. Захоўваецца ў Чыгуначным музеі Ілінойса[en]

Паштовы вагон — чыгуначны вагон, спецыяльна прызначаны для перавозкі паштовых адпраўленняў, іх апрацоўкі ў дарозе і абмену ў пунктах прыпынку.

Апісанне

Паштовый вагон звычайна прычапляецца да пасажырскага цягніка[1], або як асобная адзінка ў саставе так званых паштова-багажных цягнікоў, у якія часам могуць уключацца і пасажырскія вагоны[2][3]. Паштова-багажны цягнік спыняецца для абмена пошты на ўсіх прадугледжаных раскладам руху такога цягніка станцыях. Хуткасныя і пасажырскія цягнікі з уключанымі ў іхні састаў паштовымі вагонамі ажыццяўляюць пагрузку і выгрузку пошты толькі на буйных станцыях (вузлавых станцыях або абласных цэнтрах) або перавозяць пошту на далёкія адлегласці. На марурутах, дле паштовая перавозкі нязначныя, замешт паштовага вагона вылучаюць адно купэ ў першым ад лакаматыва пасажырскім вагоне[1].

Сучасныя паштовыя вагоны дазваляюць ажыццяўляць апрацоўку самых розных паштовах адпраўленняў. У іх прадугледжаны ўсе неабходныя прыстасаванні для прыёма, захоўвання і апрацоўкі мяшкоў і кантэйнераў з лістамі, бандэролямі і пасылкамі, якія перасылаюцца па чыгунцы[2][3].

Гісторыя

Першую ў свеце афіцыйную перавозку пошты ажыццявіла паштовае ведамства Вялікабрытаніі ў 1830 годзе, выкарыстаўшы для гэтага прыстасаваныя вагоны на чыгунцы Ліверпуль — Манчэстэр (англ.: Liverpool and Manchester Railway). Сартаванне пошты ў пуці ўпершыю стала ажыццяўляцца ў Вялікабрытаніі з увядзеннем перасоўных паштовых аддзяленняў (англ.: Travelling Post Office) у 1838 годзе на чыгунцы Гранд Джанкшн[en][4][5], на лініі Ліверпуль — Бірмінгем[6].

Вядома, што першы паштовы вагон з’явіўся 6 студзеня 1838 года ў Англіі і ўяўляў сабой пераабсталяваны вагон для перавозкі ската[2]. З верасня 1838 года пачаліся рэгулярныя рэйсы з сартаваннем пошты па ходу руха на лініі Лондан — Бірмінгем[3].

Зноскі ------
  1. 1 2 Почтовый поезд // Филателистический словарь / Сост. О. Я. Басин. — М.: Связь, 1968. — 164 с.
  2. 1 2 3 Новосёлов В. А. Глава 11. Почты разные нужны, марки разные важны. Железнодорожная почта(нявызн.). Знакомство с филателией: Мир филателии. Смоленск: Мир м@рок; Союз филателистов России (30 кастрычніка 2008). — Электронная книга. Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2012. Праверана 12 чэрвеня 2011.
  3. 1 2 3 Klug J. Topicals: railway stamps and post offices(англ.) . Refresher Course. Linn’s Stamp News (18 кастрычніка 2004). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2012. Праверана 9 чэрвеня 2011.
  4. Johnson 1995.
  5. White, с. 472
  6. Соркин Е. Б. Почта спешит к людям. — М.: Знание, 1977. — 128 с.(Праверана 15 чэрвеня 2011)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Катэгорыя·Пошта
Катэгорыя·Пасажырскія вагоны