wd wp Пошук:

Пахарпурская віхара

Пахарпу́рская віха́ра (бенг.: পাহাড়পুর বৌদ্ধ বিহার) — помнік сусветнай спадчыны ў Бангладэш. Уяўляе сабою рэшткі сярэднявечнага будысцкага цэнтра.

Гісторыя

Пахарпурская віхара — будысцкі манастырскі комплекс Самапура Махавіхара, пабудаваны па загаду Дхармапалы Вікрамшылы (770810 гг.) з бенгальскай дынастыі Пала. Згодна тыбецкім крыніцам, яна з’яўлялася часткай цэлай сеткі будысцкіх свяцілішчаў дзяржавы Пала, выконвала функцыі адукацыйнага цэнтра. Падчас раскопак былі выяўлены прысвячэнні не толькі Будам, але таксама Махавіры і індуісцкім бажаствам. Каля фундамента храма было знойдзена 60 індуісцкіх каменных скульптур. Мяркуецца, што месца, на якім узведзена віхара, было індуісцкай святыняй у папярэдні перыяд. Пра гэта кажа медная пласціна, датаваная 479 г., з запісам аб ахвярапрынашэнні.

У другой палове XII ст. у выніку паступовага заняпаду будызму віхара была пакінута манахамі. Археолагі не выявілі значных слядоў разбурэння, якія б маглі сведчыць пра напад ворагаў або аблогу.

Асаблівасці помніка

Самапура Махавіхара ўяўляе сабою чатырохкутнік са знешнімі сценамі ў 280,4 м у даўжыню. Уваход знаходзіцца ў паўночнай сцяне. Ва ўнутраных частках сцен месцяцца 177 асобных манаскіх келляў. Унутраная частка — ступа ў форме крыжа з 3 ступеністымі платформамі. На верхняй платформе быў пабудаваны храм.

Пахарпурская віхара пабудавана ў стылі, які аказаў значны ўплыў на іншыя будысцкія комплексы, у тым ліку за межамі Бенгаліі.

Гісторыя вывучэння

Упершыню апісана брытанцам Б’юкенанам Гамільтонам у аглядзе ўсходняй Індыі паміж 1807 г. і 1812 г. У 1879 г. адбыліся першыя археалагічныя раскопкі, якія выявілі значнасць помніку, аднак мелі вельмі абмежаваны характар, паколькі мясцовы землеўладальнік адмовіў у іх працягу. Тым не меней, у 1919 г. улады абвясцілі віхару археалагічнай каштоўнасцю. Дзякуючы гэтаму ў 1923 г. былі арганізаваны комплексныя даследаванніі. Яны праходзілі ў 3 этапы:

У выніку, былі даследаваны асноўныя часткі віхары, усталявана храналогія яе пабудовы і далейшага існавання. Пасля II Сусветнай вайны пакістанскія археолагі вялі раскопкі ўсходняй часткі помніку, даследавалі ўнутраныя памяшканні келляў.

Ахова

У 1985 г. Пахарпурская віхара была ўнесена ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыя Бангладэш
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Бангладэш