wd wp Пошук:

Пасош

«Па́сош» — расійскі рок-гурт з Масквы[2][3][4][5].

Удзельнікі групы

Заснавальнік і фронтмен групы — Петар Марціч, этнічны серб, у дзевяць гадоў з сям’ёй пераехаў у Расію, потым атрымаў вышэйшую адукацыю ў Англіі, пасля зноў вярнуўся ў Расію.

У межах праекта «Скачы кіска» Петар запісваў трэкі, якія ў 2014 годзе мелі папулярнасць сярод моладзі і часта выкладваліся ў публічных суполках сацыяльнай сеткі «УКантакце». Трэкі «Коцікі-наркотыкі», «Які ж я гарачы» і «Раян Гослінг» пайшлі ў народ і зрабілі Петара інтэрнэт-знакамітасцю.[3]

Іншыя ўдзельнікі гурта — Кірыл Гародні і Рыгор Драч. Кірыл ведаў Петара з пятага класа, яны разам працавалі цягам некалькіх гадоў да стварэння гурта «Пасош». Кірыл выступаў як дыджэй у праекце «Скачы кіска», але ў «Пасош» ён грае на гітары. Рыгор Драч скончыў музычную школу па класе фартэпіяна, а ў «Пасош» грае на ўдарных. Сам Петар у «Пасош» грае на бас-гітары і спявае.[4]

Гісторыя

Петар Марціч спачатку болей цікавіўся электроннай музыкай, хаўсам. У 2014 годзе пад уплывам жывой музыкі, гітарнай музыкі, новай хвалі, гаражнага рока і гранжа ён вырашыў стварыць другі гурт пад назвай «Пасош» (у перакладзе з сербскай — пашпарт). На час стварэння стылістыка гурта яшчэ не была вызначана — гэта мог быць і панк, і сёрф, і іншы жанр.[5]

Дэбютны альбом «Пасош» «Нам ніколі не будзе сумна» выйшаў у 2015 годзе. Альбом гучаў як чысты DIY, гук быў сырым і гаражным, інструменты гучалі брудна, як і вакал. Але, з улікам стылістыкі і традыцый, гук быў зроблены такім наўмысна. Альбом адпавядаў усім канонам жанру «панк-рок» і быў блізкі да андеграўнду старой эма-школы, да якой адносяць Sunny Day Real Estate і Texas Is The Reason. Усе тэксты напісаны па-руску (апроч песні «дрэйк», дзе першы куплет англійскі) і агулам адлюстроўвае атмасферу жыцця сучасных тусоўшчыкаў-студэнтаў.[3]

У адрозненні ад простага і наіўнага першага альбома, другі альбом «21», які выйшаў у сакавіку 2016 года, быў больш дарослым. Ён запісваўся каля паўгода, прыкладна столькі ж як першы. Але калі над «Нам ніколі не будзе сумна» музыканты працавалі так доўга, бо не займаліся падобным раней, то праца над «21» ускладніўся тым, што гурт ужо займаўся канцэртнай дзейнасцю. У пачатку 2016 года «Пасош» правялі некалькі невялікіх канцэртных тураў, а восенню — большы тур на 20 гарадах. Апроч гэтага, гурт актыўна выступаў на фестывалях — «Боль», «Motherland» і інш.[4][2]

У 2016 годзе гурт намінаваны ў катэгорыі «рок-артыст года» на прэмію Jagermeister Indie Awards 2016, але прайграў Glintshake[6].

14 верасня 2017 года гурт выпусціў трэці студыйны альбом «Кожны раз самы важны раз», а ў пачатку 2019 года — чацвёрты «Бестэрміновы адпачынак».[7]

23 сакавіка 2021 года гурт спыніў дзейнасць пасля абвінавачванняў у гвалце салісту Петару Марцічу.[1]

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Зборнікі

Синглы

Узнагароды і намінацыі

Год Намінаваны за Узнагарода Вынік
2016 Пасош Залатая Гаргулля 'Рок-група' Перамога
Jagermeister Indie Awards 'Рок-артыст года' Намінацыя
2017 Jagermeister Music Awards 'Гурт года' Намінацыя
Jagermeister Music Awards 'Рок-артыст года' Намінацыя

Зноскі

  1. 1 2 Группа «Пасош» приостановила деятельность после обвинений солиста в насилии(руск.) . Lenta.ru (23 сакавіка 2021).
  2. 1 2 «Пасош» «Eсли ты не под чем-то и не слэмишься, то ты какой-то лох» – Афиша Daily(нявызн.). daily.afisha.ru. Праверана 2017-3-25.
  3. 1 2 3 Рецензия на «пасош» — «Нам Никогда Не Будет Скучно» (2015)(нявызн.). modernrock.ru. Праверана 2017-3-25.
  4. 1 2 3 Пасош: панк-рок с песнями о том, легко ли быть молодым(нявызн.). the-flow.ru. Праверана 2017-3-25.
  5. 1 2 Next One: Скандально известный проект «прыгай киска»(нявызн.). rap.ru. Праверана 2017-3-25.
  6. Кто победил на Jagermeister Indie Awards 2016(нявызн.). the-flow.ru (28 лістапада 2016). — Грибы, Oxxxymiron, Bumble Beezy и не только. Праверана 2017-3-29.
  7. Пасош “Каждый раз самый важный раз”(нявызн.). the-flow.ru. Праверана 2017-12-6.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Панк-рок-гурты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2014 годзе