wd wp Пошук:

Паскуале Сервера-і-Тапетэ

Паскуале Сервера-і-Тапетэ (ісп.: Pascual Cervera y Topete; 18 лютага 1839, Медзіна-Сідонія3 красавіка 1909, Пуэрта-Рэаль) — іспанскі адмірал i флатаводзец.

Бiяграфiя

Паскуале Сервера-і-Тапетэ нарадзіўся ў 1839 годзе ў Медзіна-Сідона.

Сваю ваенную карьру пачаў на флоце. Прымаў удзелу ў марскіх аперацыях у Марока і на Філіпінах і Кубе.

У 1873 вярнуўся ў Іспанію. Тут Сервера паступiў на службу да карлістаў. Праявіў сябе ў абароне Каракскага арсенала каля Кадзіса супраць федэральных войскаў.

У 1898 годзе, падчас вайны са Злучанымi Штатамi, быў прызначаны галоўнакамандуючым іспанскай эскадрай, адпраўленай на пачатку мая да Вест-Індскix астравоў. Крытычна ацэньваў якасці даручанага яму флоту, што відаць з лістоў Серверы, апублікаваных пасля заканчэння вайны. У красавіку-мае здзейсніў пераход праз Атлантычны акіян, але з-за недахопу вугалю не змог дайсці да умацаванай Гаваны і схаваўся ў Сант’яга-дэ-Куба, дзе быў акружаны амерыканцамі.

Пасля штурму Сант’яга-дэ-Куба трапіў у палон. У жніўні ён быў адпушчаны ў сувязі са сканчэннем вайны.

Сервера пасля вайны вярнуўся на радзіму. У 1901 годзе ён стаў віцэ-адміралам, ў 1902 годзе — камандуючым іспанскім флотам, ў 1903 году - пажыццёвым сенатарам.

Памёр Паскуале Сервера-і-Тапетэ ў 1909 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 Pascual Cervera y Topete // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Pascual Cervera y Topete // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. 1 2 Pascual Cervera Topete // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://datos.gob.es/es/catalogo/e00123904-autores-espanoles-en-dominio-publico-fallecidos-desde-1900

Лiтаратура

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Андалусіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 1909 годзе
Катэгорыя·Міністры Іспаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Кадыс
Катэгорыя·Адміралы Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 3 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Кадыс
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1839 годзе