Паскуале Сервера-і-Тапетэ (ісп.: Pascual Cervera y Topete; 18 лютага 1839, Медзіна-Сідонія—3 красавіка 1909, Пуэрта-Рэаль) — іспанскі адмірал i флатаводзец.
Паскуале Сервера-і-Тапетэ нарадзіўся ў 1839 годзе ў Медзіна-Сідона.
Сваю ваенную карьру пачаў на флоце. Прымаў удзелу ў марскіх аперацыях у Марока і на Філіпінах і Кубе.
У 1873 вярнуўся ў Іспанію. Тут Сервера паступiў на службу да карлістаў. Праявіў сябе ў абароне Каракскага арсенала каля Кадзіса супраць федэральных войскаў.
У 1898 годзе, падчас вайны са Злучанымi Штатамi, быў прызначаны галоўнакамандуючым іспанскай эскадрай, адпраўленай на пачатку мая да Вест-Індскix астравоў. Крытычна ацэньваў якасці даручанага яму флоту, што відаць з лістоў Серверы, апублікаваных пасля заканчэння вайны. У красавіку-мае здзейсніў пераход праз Атлантычны акіян, але з-за недахопу вугалю не змог дайсці да умацаванай Гаваны і схаваўся ў Сант’яга-дэ-Куба, дзе быў акружаны амерыканцамі.
Пасля штурму Сант’яга-дэ-Куба трапіў у палон. У жніўні ён быў адпушчаны ў сувязі са сканчэннем вайны.
Сервера пасля вайны вярнуўся на радзіму. У 1901 годзе ён стаў віцэ-адміралам, ў 1902 годзе — камандуючым іспанскім флотам, ў 1903 году - пажыццёвым сенатарам.
Памёр Паскуале Сервера-і-Тапетэ ў 1909 годзе.