wd wp Пошук:

Партрэт Міхала VI Гераніма Радзівіла

«Партрэт Міхала VІ Гераніма Радзівіла» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная, верагодна, у ХІХ стагоддзі. Месцазнаходжанне невядома[1].

Партрэт Міхала VI Гераніма Радзівіла (справа ўверсе) ў салоне княгіні ў Нясвіжскім замку. 1927
Партрэт Міхала Гераніма Радзівіла ў палацы ў Нябораве. Антон Граф, 1785 г.

Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы (№ 177 ў інвентары 1928 г. і вопісе 1939 г.). Міхал VІ Геранім паходзіў з нясвіжскай лініі роду Радзівілаў. Малодшы сын Марціна І Мікалая, крайчага вялікага літоўскага, і Марты з Трамбіцкіх. Захаваўся фотаздымак у Архіве галоўных старажытных актаў у Варшаве. Партрэт дакладна паўтарае вобраз Міхала VІ Гераніма з палаца ў Небарове[ru], датаваны 1785 г., аўтарства вядомага мастака Антона Графа. Ад апошняга нясвіжскі варыянт адрозніваецца надпісам вакол выявы князя. Верагодна, у замку знаходзілася пазнейшая копія, выкананая ў часы актыўнага папаўнення галерэі Марыяй Даротай Радзівіл з Кастэлянаў. Партрэт таксама адлюстраваны на фотаздымку інтэр’ера пакоя княгіні. Існаваў парны партрэт жонкі Алены Пшаздзецкай такога ж фармату і з падобным надпісам[1].

Пасля 1939 г. партрэт трапіў у Мінск, адкуль, верагодна, вывезены ў Германію ў 1944 г. Сучаснае месцазнаходжанне невядома[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс
Катэгорыя·Партрэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны XIX стагоддзя
Катэгорыя·Страчаныя творы