wd wp Пошук:

Марцін Мікалай Радзівіл

Марцін Мікалай Караль Радзівіл (11 лістапада 1705, мястэчка Цімкавічы Слуцкага княства, цяпер у Капыльскім раёне, Мінская вобласць — 11 студзеня 1782, Слуцк) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, арганізатар навукі, даследчык-алхімік.

З роду Радзівілаў. Сын Яна Мікалая.

Крайчы ВКЛ у 1723—1752, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1737.

3 1729 ардынат клецкі. Арганізаваў лабараторыі, праводзіў даследаванні па фізіцы, медыцыне, хіміі, захапляўся алхіміяй.

Верагодна, душэўна захварэў. Паводле сведчанняў сучаснікаў, верыў у перасяленне душ, намерваўся перайсці ў іўдаізм, дзеля чаго пачаў вывучаць іўрыт, завёў гарэм, абвінавачваўся ў гвалтах і забойствах. У 1748 кароль і вялікі князь Аўгуст Сас перадаў Марціна Мікалая Радзівіла пад апеку Гераніму Фларыяну Радзівілу, які трымаў яго пад вартай у Белай і Слуцку; пазней апеку пераняў Міхал Казімір Радзівіл.

Упершыню ажаніўся з Аляксандрай Бялхацкай, з якой меў дачку Антаніну і сына Юзафа Мікалая, у другім шлюбе з Мартай Трамбіцкай меў сыноў Міхала Гераніма, Дамініка, Якуба і Антонія Мікалая[1].

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Слуцку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Ардынаты клецкія
Катэгорыя·Крайчыя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лістапада
Катэгорыя·Вучоныя Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1705 годзе
Катэгорыя·Памерлі 11 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цімкавічах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Памерлі ў 1782 годзе
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нясвіжы