wd wp Пошук:

Марыя Дарота дэ Кастэлян Радзівіл

Марыя Дарота Элізабет дэ Кастэлян Радзівіл 19 лютага 1840, замак Рокшот (Rochecotte, Францыя) ― 10 чэрвеня 1915, Кленіца (Сілезія) ― княгіня, жонка прадстаўніка нямецкай галіны Радзівілаў ― князя Антонія Вільгельма Радзівіла.

Паходжанне

З старадаўняга французскага арыстакратычнага роду. Бацькі: маркіз Энрыка дэ Кастэлян (1814—1847) і Паўліна дэ Талейран-Перыгор (1820—1890). Дзяцінства правяла ў радавым замку, затым жыла ў Парыжы, пасля шлюбу пераехала ў Берлін[5].

Сям’я

3 кастрычніка 1857 года па радзе сваёй бабулі Дароты фон Бірон, герцагіні дэ Дзіна у 17 гадоў выйшла замуж за генерала прускай артылерыі (1889), з 1885 года ад’ютанта германскага імператара Вільгельма I, 14-га Нясвіжскага ардыната князя Антонія Вільгельма Радзівіла (1833—1904)[6].

Чацвёра дзяцей[7]. Дочкі Альжбета Мацільда Патоцкая (1861—1950), Алена Аўгуста Патоцкая (1874—1958) — выйшлі замуж за братоў, Рамана (1851—1915) і Юзафа (1862—1922) Патоцкіх. Першы сын ― князь Ежы Фрыдэрык Радзівіл (1860—1914), 15-ы ардынат Нясвіжскі і 12-ы ардынат Клецкі[8]. Малодшы сын ― Станіслаў Вільгельм Радзівіл (1880―1920), ардынат Давыд-Гарадокскі, ад’ютант Юзафа Пілсудскага[9].

Марыя Дарота Радзівіл атрымала ў спадчыну ад бабкі маёнтак Кленіцы (Кляйніц) блізу Зялёнай Гуры, дзе пасля смерці мужа жыла пастаянна. Там яна падрыхтавала да выдання дзённікі бабулі, вядомай палюбоўніцы Талейрана ― у 14 сшытках «Chroniques de 1831 à 1862», надрукаваныя в 1909―1911[10].

У кнізе Ч. Дэ Мікеліса «Пратаколы сіёнскіх мудрацоў» прыводзяцца лісты Марыі 1889 года да італьянскага аташэ ў Германіі генерала дэ Робілана (Carlo Felice Nicolis, comte de Robilant), але аўтарам лістоў памылкова названая вядомая авантурніца Лізавета Радзівіл[11]. Гэтыя лісты Марыі былі апублікаваныя ў Італіі ў 1933 годзе ― «Lettres de la princesse Radziwill au général de Robilant», 1889—1914. Bologna, 1933—1934.

Успаміны Марыі Дароты «Souvenirs de la princesse Radziwill (née Castellane) 1840—1873. Une Française à la cour de Prusse» выйшлі ў 1931 годзе.

Памерла ў Кленіцах, пахавана ў радавым склепе Радзівілаў у Нясвіжы.

У Нясвіжы

Партрэт Марыі Дароты Елізаветы Радзівіл з дэ Кастэлянаў. Вільям Папэ, 1897. Нацыянальны музей у Варшаве
Экслібрыс княгіні Марыі Дароты Радзівіл

Да прыезду новай гаспадыні, нясвіжскі парк быў у даволі запушчаным стане, і Марыя прынялася яго акультурваць, задаўшыся мэтай стварыць ландшафтны паркавы ансамбль па тыпу французскіх, якія падобны натуральнаму лесу.

Яна піша у ўспамінах: «… Цяжка ўявіць сабе больш высакароднае жыллё. Замак быў велізарных памераў і больш быў падобны на крэпасць … Нарэшце да трох гадзін дня, наш экіпаж праехаў па доўгай дамбе, якая аддзяляе ад замка маленькае мястэчка, і праз мост (калісьці ён быў падвесным), па галерэі і мы заехалі ў велічны двор гэтай феадальнай мясціны. Да чаго ж прыгожыя былі яго рысы, нягледзячы на сляды разбурэнняў і варварскага стаўлення, ахвярай якога стаў гэты старажытны скарб!.. Замак быў незаселены, дах прадзіравіўся ў многіх месцах, абарваны жолабы і вадасцёкавыя трубы, усё зацякло вадой, многія столі абваліліся, іншыя ледзь трымаліся, двор быў перакапаны, усё было неверагодна брудна, але нягледзячы на ўсё гэта, я бачыла, што замак можна аднавіць, калі ўзяцца за яго…»

Ля ўваходу ў парк валун, на якім выбіта: «У знак прызнання за шматгадовую працу па ўпрыгожванні замка Марыі дэ Кастэлян, княгіні Радзівіл камень гэты паставіў ў 1903 годзе яе ўдзячны муж князь Антоній Радзівіл, XIV ардынат Нясвіжскі». Непадалёк камень паменш з надпісам: «Алею пасадзіла Марыя дэ Кастэлян, княгіня Радзівіл, выкарыстоўваючы саджанцы, выгадаваныя з насення, прывезеных з саду Берлінскага палаца князёў Радзівілаў».

Марыя дзеля працы ў Нясвіжы і Радзівілімонтах запрасіла вядомых у той час садоўнікаў: Андрэя Пастэрэмчыка, бацьку і сына Стоцкіх, Антонія Глінскага. У 1963 годзе парку далі статус помніка рэспубліканскага значэння[12].

Партрэт сясцёр Альжбеты і Алены Радзівіл, якіх раней памылкова ідэнтыфікавалі як Марыю Магдалену з дачкой Людвікай(польск.) бел.[13]

Пакоі замка былі прыведзены ў парадак. У адным з залаў з’явілася карцінная галерэя. З маёнтка Веркі перавезены архіў Радзівілаў, выпісаныя архіварыусы для яго сістэматызацыі. Па патрабаванні Марыі яе муж выкупіў бібліятэкі, якія некалі належалі Радзівілам. Марыя дакупіла яшчэ каля 15 тысяч кніг на французскай і нямецкай мовах. Жыццё ў замку ажывілася, сталі збірацца госці, у Нясвіжы ўладкоўваліся «паляўнічыя сезоны» з удзелам вышэйшага шляхестства[14].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Lundy D. R. Marie Dorothee de Castellane // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Lundy D. R. The Peerage
  5. RADZIWIŁŁOWA Maria Dorota (1840-1915) ordynatowa nieświecka (нявызн.). Polski Słownik Biograficzny t. 30 s. 409.
  6. Радзівіл Антоні Вільгельм //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 53.
  7. Antoni Fryderyk Wilhelm ks. Radziwiłł na Nieświeżu h. Trąby (нявызн.). Marek Jerzy Minakowski. Genealogia Potomków Sejmu Wielkiego.
  8. Jurgis Frydrichas Radvila // Lietuviškoji tarybinė enciklopedija. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1982. — Т. IX. — С. 306.
  9. Stanislovas Vilhelmas Radvila // Lietuviškoji tarybinė enciklopedija. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1982. — Т. IX. — С. 306.
  10. Françoise de Bernardy. Le Dernier Amour de Talleyrand: la Duchesse de Dino (1793—1862). — Perrin, 1965.
  11. Де Микелис Ч. Протоколы сионских мудрецов. — Мн.-М.: Ковчег, 2006. — С. 50-51. — 526 с.
  12. Федорук А. Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. — Мн.: Ураджай, 1989. — С. 100,201, 234. — 247 с.
  13. Адам Мальдис. Тайна портрета княгини-«холопоманки»(недаступная спасылка) // «Советская Белоруссия» № 242 (23884), 20.12.2011.}}
  14. Верамейчык А. Е. Марыя Дарота дэ Кастэлян // Таленавітыя жанчыны Беларусі ў культурнай, навуковай і мастацкай прасторы свету: зб. матэрыялаў Міжнар. навук.-практ. канф.. — Мазырь: Мазыр. дзярж. пед. ун-т, 2007. — С. 46-50.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў 1915 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лютага
Катэгорыя·Памерлі 10 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 10 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Род Радзівілаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1840 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нясвіжы
Катэгорыя·Памерлі ў Любушскім ваяводстве
Катэгорыя·Нясвіж
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных