wd wp Пошук:

Партрэт Крыштафа Весялоўскага

Партрэт Крыштафа Весялоўскага, работы невядомага мастака. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь[1].

Гісторыя

Датаваць партрэт можна пасля 1623 года, часу атрымання тытула маршалка надворнага, аб гэтым сведчыць манаграма. Але больш верагодна, што ён быў створаны пасля смерці Грызельды ў 1632, у пачатку будаўніцтва ў яе гонар касцёла і манастыра ў Гродне[1].

Карціна выяўлена 8-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1966 годзе ў Дабравешчанскім касцёле манастыра брыгітак у Гродне[1].

Рэстаўрыраваны ў Дзяржаўным Рускім музеі А. Б. Брындаравым у 1966—1970 гадах у Ленінградзе[1].

Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск)[1].

Апісанне

Партрэт мае памеры 205,5×182 см.

На партрэце Крыштаф Весялоўскі паказаны ў шляхецкім касцюме з жупаном і фераззю[2]. На ім кароткі да каленяў жупан са стаячым каўняром і скошанай правай палой, якая заходзіць на левую. Жупан падперазаны скураным поясам з залатымі накладкамі. Ад каўняра да таліі ён зашпілены на шчыльны рад дробных гузікаў, а ад таліі пашыраны ўніз за кошт бакавых кліноў[2]. Шчыльная, залаціста-жоўтая тканіна жупана расшыта раслінным узорам залатымі ніткамі. На плечы Весялоўскага накінута падшытая рысіным футрам(ням.) бел. чорная бескаўняровая феразь, якая зашпілена пад горлам круглай залатой чапрагай з каштоўнымі камянямі. Правая пала феразі ўпрыгожана шасцю ажурнымі залатымі гузамі таксама з устаўкамі каштоўных камянёў[2].

У правай руцэ ён трымае атрыбут сваёй пасады — маршальскі(руск.) бел. посах-жэзл з каралеўскай манаграмай «ST» («Sigismundus Tertius»). Левая рука, паводле канонаў «сармацкага» партрэта, абапіраецца на багата аздобленае дзяржанне шаблі. Нешырокія сінія нагавіцы засунуты ў боты з абцасамі і халявамі з фігурным выразам. На стале ляжыць мяккі чорны капялюш, у месцы над ілбом упрыгожаны залатым аграфам і кітай з чорных пёраў[2].

Выстаўкі

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — 2003. — С. 44-45. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
  2. 1 2 3 4 Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Весялоўскія
Катэгорыя·Карціны XVII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Партрэты
Катэгорыя·Сармацкі партрэт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты