wd wp Пошук:

Партрэт Аляксандры Радзівіл

Партрэт Аляксандры Радзівіл, дачкі князя Канстанціна Вішнявецкага(руск.) бел., работы невядомага мастака. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Партрэт пасмяротны.

Апісанне

На гэтым партрэце Аляксандра прадстаўлена ў чорнай сукенцы са станікам-жакетам з двайнымі валікамі на плячах. Сукенкі такога тыпу, якія былі ў верхняй частцы пашыты па фасону мужчынскага адзення, а ад пояса па жаночай модзе, сатырыкі называлі «a la mode» (па модзе) — ад гэтага ў хуткім часе ўтварылася новая назва для такога ўбрання — аламода[1].

Станік і наплечныя валікі ўпрыгожаны залацістым галуном, а край белага брыжовага каўняра аздоблены карункамі. Шырокія буфястыя ля плячэй рукавы завужаны ад локця да запясця і заканчваюцца белымі манжэтамі. Прычоска ўпрыгожана залатой дыядэмай з вялікай жамчужынай[1].

Зноскі

  1. 1 2 Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. С. 262. ISBN 978-985-01-1241-5

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Партрэтная галерэя Радзівілаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь