wd wp Пошук:

Парадак рэакцыі

Пара́дак рэа́кцыі па дадзеным рэчыве — паказчык ступені пры канцэнтрацыі гэтага рэчыва ў кінетычным ураўненні рэакцыі (ураўненне, якое звязвае скорасць рэакцыі з канцэнтрацыяй рэчываў, што узаемадзейнічаюць).

Паводле закону дзейных мас, скорасць v простай (аднастадыйнай) рэакцыі тыпу

n

A

A +

n

B

B → p C + q D

{\displaystyle n_{A}A+n_{B}B\to pC+qD}

\{\displaystyle n_\{A\}A+n_\{B\}B\to pC+qD\} роўная:

v

k

C

A

n

A

C

B

n

B

,

{\displaystyle v=k,C_{A}^{n_{A}},C_{B}^{n_{B}},}

\{\displaystyle v=k\,C_\{A\}^\{n_\{A\}\}\,C_\{B\}^\{n_\{B\}\},\} дзе C**A і C**B — канцэнтрацыі рэчываў A і B, k — канстанта скорасці рэакцыі, n**A і n**B — асобныя парадкі рэакцыі (па рэчывах A і B адпаведна).

Для простай гамагеннай рэакцыі асобныя парадкі рэакцыі адпавядаюць стэхіяметрычным каэфіцыентам рэчыва ва ўраўненні хімічнай рэакцыі.

Агульны (сумарны) парадак рэакцыі роўны суме парадкаў рэакцыі па ўсіх рэчывах, канцэнтрацыі якіх уваходзяць у кінетычнае ўраўненне: для простых рэакцый парадак рэакцыі — цэлы лік (1,2 ці 3), для складаных (напрыклад, паралельных, паслядоўных) рэакцый звычайна не супадае з сумай стэхіяметрычных каэфіцыентаў (можа быць дробным і нават адмоўным лікам).

Парадак рэакцыі залежыць ад механізму рэакцыі і ўмоў, у якіх яна адбываецца (можа змяняцца пры змене тэмпературы і ціску), і вызначаецца эксперыментальна.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Хімічная кінетыка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Хімічныя рэакцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара