wd wp Пошук:

Паненская Гара

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0} Паненская Гара — узгорак на паўднёва-ўсходняй ускраіне Лагойска, каля дарогі ў в. Зембін. На гары размяшчаецца умацаванае з усходу валам і ровам гарадзішча памерамі 30х20 м, на якім выяўлена штрыхаваная кераміка ранняга жалезнага веку. 27 кастрычніка 2008 года рашэннем Лагойскага раённага выканаўчага камітэта створаны біялагічны заказнік мясцовага значэння «Паненская Гара» плошчай 9 га[1].

Паданне

З гарой звязана паданне пра загінуўшую тут дзяўчыну[2], паводле аднаго з яго варыянтаў, нейкі князь прапанаваў паненцы пабрацца з ім шлюбам, але тая адмовілася. Тады раз’юшаны князь скінуў яе з гары. Паводле іншага варыянту, князь скінуў з гары сваю княгіню, бо, маўляў, яна выдала ваенную таямніцу суседняму князю[3].

Паданне было выкарыстана адным з першых класікаў новай беларускай літаратуры Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам у вершаванай аповесці «Вечарніцы» з паэтычнага зборніка «Вечарніцы і Апантаны». Героі яе, збіраючыся на вячоркі, расказваюць розныя неверагодныя гісторыі, здарэнні. Адна з ix прысвечана Паненскай гары. Пісьменнік расказвае, што малады князь Грамабой да звера вялікі ахвотнік быў, са стрэльбай у лес хадзіў. Князь Вітаўт паpaiў яму ажаніцца. Раз Грамабой пайшоу на паляванне, прысеў на высокай гары i заснуў. Яму прыснілася, што ў нейкага дзядзькі жыве дзяўчына незвычайнай прыгажосці[4].

Князь загадаў сваім служкам адшукаць самую прыгожую дзяўчыну. Даведалася пра гэта брыдкая Мархва i начала сцвярджаць: буду жонкай князя, буду каралевай. Урэшце маці павяла яе на гару. Выбег i князь хутка, глядзіць, што за дзіва, «адкуль тут звязда прыгнала нешчаслівую гэту брыдоту» i швырнуў яе згары. Тая «кулем паляцела, шыю зламала, у вялікіх муках бедная сканала. З тае пары гара Паненскай завецца, дух Мархвы там часта па начах бадзяецца»[4]. Далей у творы гаворыцца, што князь Грамабой усё ж знайшоў прыгожую дзяўчыну, што прыснілася яму, ажаніўся з ёй i быў шчаслівы у сямейным жыцці[4].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Біялагічныя заказнікі Архівавана 4 сакавіка 2016.
  2. ДЗЯВОЧАЯ ГАРА
  3. Дучыц Людміла, Клімковіч Ірына. Узгоркі, апетыя ў міфах і паданнях. Полымя № 10 за 2010
  4. 1 2 3 Паненская гора

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Гісторыя Лагойска
Катэгорыя·Узгоркі Беларусі
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя заказнікі мясцовага значэння Беларусі
Катэгорыя·Славутасці Лагойска
Катэгорыя·Культура штрыхаванай керамікі
Катэгорыя·Гарадзішчы Лагойскага раёна
Катэгорыя·Горныя вяршыні паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)