wd wp Пошук:

Лагойскія гарадзішчы

Лагойскія гарадзішчы — археалагічныя помнікі культуры штрыхаванай керамікі каля г. Лагойск (Мінская вобласць).

Гарадзішча-1

Знаходзіцца за 1 км на паўночны захад ад Лагойска, ва ўрочышчы Замкавая гара. Пляцоўка амаль круглая, плошча 0,3 га, на схілах прасочваюцца рэшткі вала. Даследаваў у 1915 М. В. Шавельскі, абследавалі ў 1966 Г. В. Штыхаў, у 1979 М. І. Лашанкоў. Культурны пласт 0,3—0,5 м. Знойдзены невялікія кавалкі ляпных пасудзін, рэшткі печаў-домніц, жалезны шлак.

Гарадзішча-2

Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне Лагойска каля дарогі ў в. Зембін, ва ўрочышчы Паненская Гара. Займае высокі мыс на беразе р. Гайна. Пляцоўка памерамі 30х20 м, з усходу ўмацавана валам і ровам. Даследавалі ў 1965 К. П. Шут, у 1966 Г. В. Штыхаў, у 1979 М. І. Лашанкоў. Культурны пласт амаль адсутнічае. На схілах пляцоўкі знойдзены невялікія кавалкі ляпных пасудзін.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Культура штрыхаванай керамікі
Катэгорыя·Гарадзішчы Лагойскага раёна
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Лагойск