wd wp Пошук:

Панашэму

Панашэму (саманазва Ponaschemu, у перакладзе на беларускую: «па-нашаму») — кантактная мова на нямецкай і ніжнелужыцкай аснове.

Нарыс

Панашэму складаецца з нямецкіх і ніжнелужыцкіх элементаў, лексіка мовы змяшаная, граматыка — ніжнелужыцкая.

Мова ўжывалася да перыяду 50-х гадоў ХХ ст. Панашэму ў асноўным была распаўсюджаная ў вёсках Шпрэвальда з лужыцка-нямецкім насельніцтвам. У мястэчках і іншых местах, напрыклад, у Котбусе, мова не выкарыстоўвалася з-за кпінаў з боку гарадскіх жыхароў і прыхільнікаў чыстай лужыцкай мовы.

У цяперашнім часе мова выкарыстоўваецца рэдка, бо тагачасныя вясковыя жыхары, будучы двухмоўнымі, перайшлі на нямецкую мову.

Прыклад

Дзіцячы вершык 1890 года, запісаны нямецкім даследчыкам Вілібальдам фон Шулебургам bede у мясцовасці Еншвальдэ (Яншойцэ). Варыянт панашэму запісаны паводле лужыцкай арфаграфіі:

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Лужыцкія мовы
Катэгорыя·Змяшаныя мовы
Катэгорыя·Мовы Германіі
Катэгорыя·Нямецкая мова