wd wp Пошук:

Памела Рональд

Памела Рональд (англ.: Pamela C. Ronald, нар. 1961) — амерыканскі патолаг раслін і генетык.[4] Прафесар Цэнтра геному і кафедры паталогіі раслін[5] і дырэктар-заснавальнік Інстытута харчовай і сельскагаспадарчай граматнасці (IFAL) Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Дэйвісе.[6] Таксама з’яўляецца вядучым навуковым супрацоўнікам Аб’яднанага інстытута біяэнергетыкі(англ.) бел. ў Эмерывіле, Каліфорнія.[5] У 2018 годзе працавала запрошаным прафесарам у Стэнфардскім універсітэце ў Цэнтры харчовай бяспекі і навакольнага асяроддзя.[7]

У яе лабараторыі створаны генна-інжынерны рыс, устойлівы да хвароб і паводак, якія з’яшляюцца сур’ёзнымі праблемамі для рысавых культур у Азіі і Афрыцы. Даследаванні Рональд былі апублікаваны ў часопісах Science, Nature і іншых вядучых навуковых часопісах, а таксама ў The New York Times,,[8] Organic Gardening Magazine,[9] Forbes Magazine,[10] The Wall Street Journal, The Progressive Farmer,[11] CNN,[12] Discover Magazine, The Scientist,[13] Popular Mechanics,[14] блоге Біла Гейтса,[15] National Public Radio[16] і National Geographic.[4]

Біяграфія

Памела Рональд нарадзілася 29 студзеня 1961 года ў сям’і Патрыцыі (у дзявоцтве Фобс) і Роберта Рональда з Сан-Матэа, Каліфорнія(англ.) бел.. Роберт Рональд, яўрэйскі бежанец, нарадзіўся пад імем Роберт Розенталь, напісаў мемуары пад назвай «Апошні цягнік да свабоды» (англ.: Last Train to Freedom).[17][18] З ранняга ўзросту Рональд праводзіла час у паходах па прасторах Сьера-Невада, што абудзіла ў ёй любоў да біялогіі раслін.[5] Рональд зразумела, што аналіз і вывучэнне раслін можа быць прафесіяй пасля таго, як убачыла батанікаў у палявых умовах падчас летняга паходу з братам. Яна палюбіла расліны, дапамагала маці даглядаць іх у садзе.[19]

У Рыд-каледжы(руск.) бел. разам з Хелен Стафард (1922—2011)[20] Рональд зацікавілася ўзаемадзеяннем раслін з іншымі арганізмамі. Для сваёй дысертацыі вывучала рэкаланізацыю гары Сент-Хеленс. Рональд атрымала ступень бакалаўра па біялогіі ў Рыд-каледжы ў 1982 годзе.[21][22]

У 1984 годзе атрымала ступень магістра біялогіі ў Стэнфардскім універсітэце, а ў 1985 годзе — ступень магістра навук па фізіялогіі раслін ва Упсальскім універсітэце, Швецыя.[23] У якасці стыпендыята Фулбрайта ў Швецыі наведала Нільса Фрыса і вывучыла, як расліны ўзаемадзейнічаюць з мікарызнымі грыбамі.[18]

Аспіранткай Каліфарнійскага універсітэта ў Берклі Рональд пачала вывучаць узаемадзеянне раслін і бактэрый у лабараторыі Браяна Стаскавіча(англ.) бел., працуючы з перцамі і памідорамі.[4][24] Паколькі рыс з’яўляецца самым важным прадуктам харчавання ў свеце, Рональд пераключыла свае даследаванні на рыс, спадзеючыся ўнесці свой уклад у дабрабыт фермераў з бедных рэгіёнах свету.[4] У 1990 годзе атрымала ступень доктара філасофіі ў малекулярнай і фізіялагічнай біялогіі раслін.[23] Працавала навуковым супрацоўнікам Карнельскага ўніверсітэта з 1990 па 1992 год у лабараторыі Стывена Танкслі(руск.) бел..[23][25]

У 1996 годзе выйшла замуж за фермера Рауля Адамчака.[26] У іх двое дзяцей — Кліф і Одры.[25]

Грамадская дзейнасць

Памела Рональд разам з мужам Раулем Адамчакам на арганічнай ферме.

Разам з мужам Раулем Адамчакам Рональд напісала кнігу «Tomorrow’s Table: Organic Farming, Genetics and the Future of Food», якая была абрана адной з найлепшых кніг 2008 года часопісамі Seed Magazine[27] і Library Journal.[28] У гэтай кнізе апісваюцца новыя ідэі аб генна-інжынерных культурах, карысныя парады па раслінаводстве ў цэлым і доказы таго, чаму вырошчваць генна-інжынерныя культуры складана.[29] Рональд распавядае пра важнасць арганічнага земляробства і адначасова тлумача, што генна-інжынерныя культуры таксама з’яўляюцца добрым варыянтам, калі арганічнае земляробства не ўдаецца.[29]

Акрамя сваіх навуковых публікацый Рональд пісала таксама для The New York Times,[30] The Boston Globe,[31] Forbes Magazine,[32] Scientific American,[33] The Harvard International Review,[34] The Economist, the Boston review[35] і the MIT Technology Review.[36]

Песня «Sierra Bound» з альбома Рыты Хоскінг(англ.) бел. «Little Boat» (2013) прысвечана Памеле Рональд.

Зноскі

  1. выгрузка даных Freebase — Google.
  2. https://biology.ucdavis.edu/people/pamela-ronald
  3. http://www.nasonline.org/news-and-multimedia/news/2019-nas-election.html Праверана 2 мая 2019.
  4. 1 2 3 4 Berlin, Jeremy. Can This Scientist Unite Genetic Engineers and Organic Farmers? (нявызн.), National Geographic (May 4, 2015). «an American woman … at 54 … Pamela Ronald».
  5. 1 2 3 Summers, Holly (April 22, 2012). “Bacteria Talk, Plants Listen: The Discovery of Plant Immune Receptors, an Interview with Pamela Ronald”. Scientific American. http://blogs.scientificamerican.com/guest-blog/bacteria-talk-plants-listen-the-discovery-of-plant-immune-receptors-an-interview-with-dr-pamela-ronald/. Retrieved on 22 January 2016.
  6. Institute for Food and Agricultural Literacy (нявызн.) (недаступная спасылка). CropGeneticsInnovation.org. Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2022. Праверана 5 лістапада 2022.
  7. Pamela Ronald (нявызн.). Stanford University.
  8. Blakeslee, Sandra. Genetic Engineering Creates Rice Resistant to Destructive Blight (нявызн.), The New York Times (15 снежня 1995).
  9. Ronald, Pamela C.; Adamchak, R. W. (2008). “Organic+GMO?”. Organic Gardening (Fall 2008): 70–71. https://books.google.com/books?id=UcMDAAAAMBAJ&pg=PA70. Retrieved on 2012-06-02.
  10. Herper, Matthew. Green Genes (нявызн.), Forbes.com (1 сакавіка 2010).
  11. Lehner, Urban C.. Reconciling GMOs and Organics (нявызн.). DTN/The Progressive Farmer (10 красавіка 2009).
  12. Ornstein, Peter. Fighting hunger with flood-tolerant rice (нявызн.). CNN (5 лютага 2009).
  13. Scudellari, Megan. Family Affair (нявызн.). The Scientist (1 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы May 5, 2012.
  14. Sofge, Eric. 6 Future Mods for Our Minds and Bodies (нявызн.). Popular Mechanics (30 верасня 2009).
  15. Pamela Ronald and Raoul Adamchak’s Tomorrow’s Table: Organic Farming, Genetics, and the Future of Food (нявызн.). Thegatesnotes.com.
  16. Hamilton, Jon. Thai Scientists Look for a Greener Rice Crop (нявызн.). NPR (8 кастрычніка 2007).
  17. Survivor recalls escape on the ’last train to freedom’ (нявызн.), JWeekly (October 16, 1998).
  18. 1 2 Ronald, Robert (1997). Last train to freedom : a story of a Holocaust survivor’s travels to America (1st ed.). California: R. Ronald. ISBN 9780966067705.
  19. Temple, James (7 August 2017). “Reinventing Rice for a World Transformed by Climate Change”. MIT Technology Review 120 (4): 15.
  20. Bio Prof Bequeaths Fortune to Reed (нявызн.), Reed Magazine (June 2, 2012).
  21. Mount St. Helens Research Bibliography Spring 2005 (нявызн.).
  22. Ronald, Pamela (1982). The mycorrhizae of Mount Saint Helens: a study of fungal recolonization (B.A. thesis). Portland, Oregon: Reed College.
  23. 1 2 3 American Fulbright Grantees to France, Academic Year 2012-2013 (нявызн.) (недаступная спасылка). Fulbright. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 20122012-12-16. Праверана 12 лістапада 2022.
  24. Lemaux, Peggy; Suslow, Trevor (1998). “UC contributes biotech breakthroughs”. California Agriculture 52 (6): 6–7. doi:10.3733/ca.v052n06p6. http://californiaagriculture.ucanr.org/landingpage.cfm?article=ca.v052n06p6&fulltext=yes. Retrieved on 22 January 2016.
  25. 1 2 Ronald, Pamela C.; Adamchak, R. W. (2010). Tomorrow’s Table: Organic Farming, Genetics, and the Future of Food. Oxford: Oxford University Press. ISBN 978-0195393576. http://base.dnsgb.com.ua/files/book/Agriculture/Organic-Agriculture/Tomorrows-Table-Organic-Farming.pdf. Retrieved on 21 January 2016.  Архівавана 22 снежня 2018.
  26. Pam Ronald & Raoul Adamchak (нявызн.). TEDMED.
  27. Seed Picks 2008: Seed Picks 2008 Seed Picks Seed selects the year’s outstanding book releases, from Mary Roach’s sex book, Bonk, to E.O. Wilson’s ant colony opus, The Superorganism”. Seed Magazine. December 23, 2008. http://seedmagazine.com/content/article/seed_picks_20083/P3/Архівавана 28 студзеня 2016.
  28. Tomorrow’s table (Review) (нявызн.). Library Journal.
  29. 1 2 Thomas, Phil; Akhavan, Jacqueline (2009-06-08). “Growing good ideas”. Chemistry & Industry (11): 29–30.
  30. Genetically Engineered Distortions (нявызн.), The New York Times (May 14, 2010).
  31. Ronald, Pamela. The new organic: The future of food may depend on an unlikely marriage: organic farmers and genetic engineering (нявызн.). Indica.ucdavis.edu (16 сакавіка 2008).
  32. Ronald, Pamela. Would Rachel Carson Embrace ‘Frankenfoods’? - This Scientist Believes ‘Yes’ (нявызн.). Forbes (12 жніўня 2012).
  33. Ronald, Pamela (1997). “Making Rice Disease-Resistant”. Scientific American 277 (November): 100–105. doi:10.1038/scientificamerican1197-100. Bibcode1997SciAm.277e.100R. http://indica.ucdavis.edu/publication/reference/Ronald_Scientific_American_1997.pdf. Retrieved on 22 January 2016.  Архівавана 13 чэрвеня 2010.
  34. Ronald, Pamela (October 26, 2009). “Foreign “Invaders””. Harvard International Review. http://hir.harvard.edu/agricultureforeign-invaders/. Retrieved on 22 January 2016.  Архівавана 28 мая 2016.
  35. Ronald, Pamela. The Truth About GMOs (нявызн.), The Boston Review (September 6, 2013).
  36. Ronald, Pamela. How Scare Tactics on GMO Foods Hurt Everybody (нявызн.). MIT Technology Review (12 чэрвеня 2014).
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каліфорніі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа ў сельскай гаспадарцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Стэнфарда
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных