Паляні́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Палянінавічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Ісканскі сельсавет у складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Іскань. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Быхаўскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года быў перайменаваны ў Журавіцкі раён. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Палянінавічы, сельсавет перайменаваны ў Палянінавіцкі[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Быхаўскага раёна. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Абідавіцкага сельсавета[2].