Паляксяне ― заходнебалцкае племя ў басейне ракі Нараў і на правабярэжжы Заходняга Буга ў першых стагоддзях II тысячагоддзя н.э.
Упершыню згадваюцца ў першай кнізе Хронікі Вінцэнція Кадлубка[pl][1].
Ёсць дзве версіі паходжання:
У польскіх крыніцах згадваюцца як polexiani («паляксяне» або «паляшане»). У сучаснай польскай гістарычнай літаратуры іх звычайна называюць podlasianie, радзей podlaszanie.
На думку некаторых гісторыкаў, паляксяне разам з яцвягамі, дайновай і судавай складалі яцвяжскі племянны саюз, іх суседзямі былі галінды і мазаўшане[2][3][4].
Баляслаў IV Кучаравы каля 1166 года і князь Казімір II[ru] у 1192 годзе хадзілі вайной на паляксянаў[5][6].
У XIII стагоддзі паляксяне неаднаразова падвяргаліся нападам польскіх, кіеўскіх, валынскіх князёў і нямецкіх рыцараў. У выніку, да канца XIII стагоддзя паляксян засталося мала, і жылі яны, у асноўным, у цяжкадаступных мясцінах Белавежскай пушчы і інш. У далейшым іх землі ўвайшлі ў Вялікае Княства Літоўскае. У другой палове XIX стагоддзя паляксяне (паляшане, палясяне) згадваюцца ў статыстычных дакументах Расійскай імперыі як жыхары некаторых паветаў Гродзенскай губерні, ― адзначалася, што яны былі праваслаўнымі, але адрозніваліся ад астатніх сялян абліччам і звычаямі[7].