wd wp Пошук:

Пальчатакарэннік балтыйскі

Пальчатакарэннік балтыйскі, Пальчатакарэннік доўгалісты, Ятрышнік балтыйскі[3] (Dactylorhiza longifolia) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Архідныя.

Батанічнае апісанне

Сцябло полае, прамое, вышынёй 40—70 см. Лісце ланцэтнае, завостранае, часта прыціснутае да сцябла. На лісцях маюцца дробныя плямы. Суквецце — колас. Лісцікі прыкветніка фіялетавага колеру, губа з цёмна-фіялетавымі плямамі, трохлопасцевая. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Плод — каробачка. Размнажаецца насеннем.

Арэал і экалогія

Сустракаецца ў Беларусі, еўрапейскай частцы Расіі, у паўночных і цэнтральных яе раёнах, у Прыбалтыцы, на Алтаі. Знойдзены таксама ў Скандынавіі і Цэнтральнай Еўропе.

Расце на балотах, сырых лугах і ў лясах, зарасніках хмызняку, берагах вадаёмаў.

Ахоўны статус

Від, занесены ў Чырвоную кнігу Расіі(руск.) бел.. Занесены ў Дадатак 2 Канвенцыі аб міжнародным гандлі відамі дзікай фаўны і флоры, знаходзячыміся пад пагрозай знішчэння (CITES)[4]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 89. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Orchis baltica Klinge
  4. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Архідныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных