wd wp Пошук:

Пальма-дэ-Мальёрка

Пальма-дэ-Мальёрка (ісп.: Palma de Mallorca, катал.: Palma) — галоўны горад і порт аўтаномнай супольнасці (правінцыі) Балеарскіх астравоў у Іспаніі. У 2009 годзе насельніцтва горада складала 401 270 жыхароў, а разам з прыгарадамі — 474 035 жыхароў.

Гісторыя

Заснаванне горада адносіцца да рымскага заваявання Балеарскіх астравоў. У 123 годзе да н.э. Квінт Цэцылій Метэл, які пазней атрымаў мянушку Балеарскі, абвінаваціў жыхароў астравоў у дапамозе піратам і заваяваў архіпелаг. Ён жа заклаў Пальму. Горад быў перавалачным портам і ў адміністрацыйным дачыненні ўваходзіў у правінцыю Тараконская Іспанія.

З 902 года горад знаходзіўся пад уладай арабаў. 31 снежня 1229 года горад быў узяты войскамі арагонскага караля Хаймэ Заваёўніка. У 12311349 гадах Пальма ўваходзіла ў склад звязанага з Арагонам каралеўства Мальёрка, сталіцай быў размешчаны на кантыненце горад Перпіньян.

У XVI стагоддзі Пальма неаднаразова падвяргалася налётам міжземнаморскіх піратаў, што адмоўна адбілася на развіцці гандлю. Новы ўздым назіраўся пасля таго, як у XVIII стагоддзі былі зняты абмежаванні на гандаль з амерыканскімі калоніямі. У 1833 годзе Пальма стала цэнтрам правінцыі Балеарскія астравы.

Славутасці

Турыстычны бум 1960-х гадоў ператварыў Мальёрку ў адзін з самых развітых міжземнаморскіх цэнтраў турызму. Члены іспанскай каралеўскай сям’і праводзяць канікулы ў Марывенцкім палацы, які размяшчаецца недалёка ад Пальмы.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Пальма-дэ-Мальёрка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Муніцыпалітэты Балеарскіх астравоў
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Балеарскіх астравоў