wd wp Пошук:

Антоніа Марыя Альковер і Сурэда

Антоніа Марыя Альковер і Сурэда, таксама вядомы (на каталонскай мове) як катал.: Mossèn Alcover (2 лютага 1862, Санта Кірга (катал.: Santa Cirga), Манакор, — 8 студзеня 1932, Пальма) — пісьменнік-мадэрніст з Мальёркі, які пісаў па шырокаму колу пытанняў, у тым ліку пра каталіцкую царкву, фальклор, лінгвістыку. Ён галоўным чынам звязаны з намаганнямі па адраджэнні цікавасці да каталонскай мовы і дыялектаў. Сярод яго работ каталонска-валенсіяна-балеарскі слоўнік.

Помнік у горадзе Манакор, Мальёрка

Альковер нарадзіўся ў Санта Кірга, невялікай тэрыторыі паміж Манакорам і Порта-Крыста; сын рабочых. У 15-гадовым узросце ён пераехаў у Пальма-дэ-Маёрка, дзе працягваў вучобу ў семінарыі. Ён стаў хутка вядомы як упарты палеміст.

Хаця яго першыя літаратурныя вопыты былі на іспанскай мове, ён звярнуўся да каталонскай мовы пасля 1879 года. Пачынаючы з гэтага года, ён пачаў збіраць байкі і фальклор Маёркі, які пачаў публікаваць у 1880 годзе ў розных часопісах пад псеўданімам Jordi d’es Racó. Гэтая калекцыя складаецца з каля 430 народных баек, якія былі перакладзеныя на некалькі моў.

У 1886 годзе ён быў пасвечаны і стаў парафіяльным святаром у Манакоры. У 1888 годзе ён стаў прафесарам царкоўнай гісторыі ў семінарыі ў Пальме. У 1898 годзе, новы біскуп Маёркі, Пер Джаан Кампінс і Барсела, прызначыў яго генеральным вікарыем дыяцэзіі Маёрка. Антоніа заставаўся на гэтай пасадзе да 1916 гады. У 1905 годзе ён таксама атрымаў пасаду каноніка сабора Маёрка.

У 1906 годзе па яго ініцыятыве і пад яго старшынствам быў праведзены першы Міжнародны кангрэс каталонскай мовы. Ён быў прызначаны прэзідэнтам філалагічнага аддзялення Інстытута вывучэння Каталоніі, але даволі хутка пазбавіўся пасады пасля рознагалоссяў з іншымі членамі інстытута.

Творчасць

Адна з найгалоўнейшых прац пісьменніка — каталанска-валенсіяна-балеарскі слоўнік

Яго літаратурная праца была сканцэнтравана на лінгвістычных даследаваннях, гісторыі, народных звычаях і фальклоры, розных біяграфіях, турыстычных апавяданняў.

Кнігі

Даследаванні

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118859048 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Antonio María Alcover Sureda // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118859048 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. https://datos.gob.es/es/catalogo/e00123904-autores-espanoles-en-dominio-publico-fallecidos-desde-1900
  7. http://apmembres2.iec.cat/detall.aspx?pkMembrePLE=205

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Мовазнаўцы Каталоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся на Мальёрцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Памерлі 8 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1932 годзе
Катэгорыя·Постаці Каталоніі
Катэгорыя·Памерлі ў Іспаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1862 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта