wd wp Пошук:

Палонскае

Пало́нскаевозера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ласасіна (прыток Сухадроўкі), за 12 км у напрамку на ўсход ад Віцебска, каля аграгарадка Вароны і аўтамабільнай дарогі Р21.

Плошча паверхні возера 0,36 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,33 км. Даўжыня берагавой лініі 3,67 км.

Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 17—20 м, на поўначы і паўночным захадзе возера вышынёй да 5 м, спадзістыя. Берагавая лінія ўмерана звілістая. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны, у паўночнай і паўночна-заходняй частках вышынёй да 0,3 м. У паўднёвай частцы з возера выцякае ручай у раку Ласасіна.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лінь, гусцяра, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.

На беразе возера знаходзіцца курганны могільнік.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры Віцебскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96