Палевачы́[1] (трансліт.: Palievačy, руск.: Полевачи) — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Празароцкага сельсавета.
У час Ігната Буйніцкага ў беларускай прэсе выкарыстоўвала назва Палівачы[2]. Палевачы гэта спольшчаная назва гэтай мясцовасці[крыніца?].
У 1907 г. у сваёй сядзібе ў Палівачах (каля Празарокаў) Ігнат Буйніцкі заснаваў самадзейны тэатр, дзе спачатку прымалі ўдзел яго сваякі. У ім удзельнічала 8 акцёраў, і чалавек прыблізна 16 танцораў. Перад канцэртамі былі рэпетыцыі, якія праводзіў сам Буйніцкі. Тэатр даваў канцэрты і спектаклі ў Палівачах, Празароках і навакольных вёсках. Вывучаў беларускія песні, танцы, народнае адзенне.
Палівачы былі адным з найбольш дударскіх асяродкаў у Глыбоцкім краі. Па ўспамінах аднавяскоўцаў, мясцовыя музыкі (з цымбаламі, скрыпкай і дудой) заўжды віншавалі Буйніцкага на Вялікдзень. Адсюль праўдападобна паходзіў таксама дудар з трупы Ігната Буйніцкага — Адам Шульга[3]. Ігнат Буйніцкі зрабіў дуду сімвалам свайго тэатра і вывеў гэты інструмент на тэатральныя сцэны Вільні, Варшавы і Пецярбурга.
Сядзіба Ігната Буйніцкага ў Палівачах не захавалася.