wd wp Пошук:

Палац Фінляндыя

Палац «Фінляндыя» (фінск.: Finlandia-talo) — будынак на берагу бухты Цёёлёнлахты(фін.) бел. (фінск.: Töölönlahti), пасярод парку Гесперыі(фін.) бел. (фінск.: Hesperian puisto) у Хельсінкі. Будынак быў узведзены ў 19671975 гадах па праекце архітэктара Алвара Аалта.

У палацы размяшчаюцца канцэртныя залы, памяшканні для правядзення выставак, залы паседжанняў. У Палацы неаднаразова праводзіліся міжнародныя канферэнцыі, у 1975 годзе тут праходзіла Нарада па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, на якой былі падпісаны т. зв. Хельсінкскія пагадненні. Часта ў памяшканнях палаца праводзяцца канцэрты і рэпетыцыі Хельсінкскага філарманічнага аркестра.

Архітэктура

Фасад Палаца

Палац Фінляндыя быў запраектаваны так, каб аб’яднаць манументальнасць канструкцыі з функцыянальнасцю, важнай для канцэртных залаў. Па гэтай прычыне ён выкананы не строга ў адным стылі, а ўтрымлівае розныя элементы, з якімі Аалта эксперыментаваў на працягу ўсёй сваёй прафесійнай кар’еры. Асноўны корпус маштабнага комплексу выкананы з граніту і аздоблены карарскім мармурам, які сімвалізуе міжземнаморскую культуру. Знешне будынак асноўнага корпуса нагадвае на вежу пад пакатым дахам, які служыць для забеспячэння належнай акустыкі залы[3].

Зноскі

  1. Buildings in Helsinki
  2. https://www.kyppi.fi/palveluikkuna/rapea/read/asp/r_kohde_det.aspx?KOHDE_ID=201571
  3. Alvar Aalto and Finlandia Hall (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Хельсінкі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Канцэртныя залы Фінляндыі
Катэгорыя·Славутасці Хельсінкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных