wd wp Пошук:

Карарскі мармур

Каменяломня ў Карары

Карарскі мармур (лац.: marmor lunensis) — мармур, які здабываецца ў Апуанскіх Альпах на тэрыторыі Карары. Лічыцца адным з найкаштоўных сартоў мармуру.

Карарскі мармур

Карарскія каменяломні выкарыстоўваліся ўжо ў медным веку. У рымскую эпоху здабыча мармуру набыла вялікія маштабы. Пачынаючы з кіравання Юлія Цэзара карарскі белы мармур выкарыстоўваўся для пабудовы грамадскіх будынкаў і хат патрыцыяў. Транспартаванне ў Рым ажыццяўлялася праз порт Луні, дзякуючы якому мармур і атрымаў сваю лацінскую назву «marmor lunensis». Сярод захаваных з тых часоў аб’ектаў з карарскага мармуру — Пантэон і калона Траяна.

З V стагоддзя здабыча мармуру практычна спыняецца з-за набегаў варвараў. Пазней, дзякуючы паўсюднаму распаўсюджанню хрысціянства, мармур у вялікіх колькасцях выкарыстоўваўся для рэлігійных збудаванняў і аздаблення іх інтэр’ера. З карарскім мармурам працавалі шматлікія італьянскія архітэктары і скульптары, у прыватнасці Нікола Пізана і Джавані Пізана. Мікеланджэла асабіста выбіраў блокі для сваіх твораў, яго «Давід» высечаны менавіта з карарскага мармуру. З яго таксама выкананы фасад Сіенскага сабора і Мармуровая арка ў Лондане.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Маса-Карара
Катэгорыя·Апенінскія горы
Катэгорыя·Эканоміка Італіі
Катэгорыя·Мармур