wd wp Пошук:

Палац Тадэска

Палац Тадэска

Палац Тадэска (ням.: Palais Todesco) — помнік архітэктуры аўстрыйскай сталіцы. Размяшчаецца ў Вене на вуліцы Кернтнер-штрасэ, 51 насупраць Венскай дзяржаўнай оперы. Будынак быў пабудаваны для банкіра і камерсанта Эдуарда Тадэска ў 1861-1864 гадах архітэктарам Людвігам Фёрстэрам. Унутранае ўбранства палаца было спраектавана Тэафілам фон Хансенам. Залы палаца таксама ўпрыгожаны фрэскамі працы Карла Раля.

Тадэска былі яўрэямі, выхадцамі з Румыніі. Бацька братоў займаўся вытворчасцю шоўку ў Падуі. Эдуард Тадэска атрымаў тытул барона. У мастацкім салоне жонкі Эдуарда Тадэска Сафіі ў палацы Тадэска збіраліся знакамітасці свайго часу: Гуга фон Гофмансталь, Фердынанд фон Заар, Генрык Ібсэн і Антон Рубінштэйн. У залах палаца праходзілі тэатральныя пастаноўкі. Ёган Штраўс пазнаёміўся ў палацы Тадэска са сваёй будучай жонкай Генрыэтай Трефц, якая была палюбоўніцай Морыца Тадэска, роднага брата Эдуарда Тадэска.

Будынак сур’ёзна пацярпеў падчас Другой сусветнай вайны і быў неўзабаве адноўлены. З 1976 года знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Апошняя рэстаўрацыя праводзілася ў 1978-79 гадах. З 1947 па 1993 гады ў палацы знаходзілася штаб-кватэра Аўстрыйскай народнай партыі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Палацы і замкі Вены
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96