wd wp Пошук:

Гуга фон Гофмансталь

Гуга фон Гофмансталь (ням.: Hugo von Hofmannsthal; 1.2.1874, Вена — 15.7.1929) — аўстрыйскі пісьменнік і драматург, прадстаўнік т.зв. венскай школы імпрэсіянізму.

Вывучаў права і раманскія мовы і літаратуры ў Вене.

У 1906 пачаў супрацоўніцтва з кампазітарам Р. Штраусам, для якога напісаў п’есы-лібрэта «Электра» (1906, паводле аднайм. драмы 1904) і «Кавалер руж» (1911). У 1917 разам з М. Райнгартам заснаваў Зальцбургскі музычны фестываль. Аўтар аднаактовых вершаваных драм «Смерць Тыцыяна» (1892), «Дурань і смерць» (1894), п’ес «Эдып і сфінкс» (1906), «Вяртанне Крысціны дамоў» (1910), «Зальцбургскі вялікі тэатр жыцця» (1922), «Вежа» (1925), у якіх захапленне артыстычнай атмасферай і культурай вытанчаных формаў старой Вены спалучаецца з трывожным роздумам аб праблемах сучаснасці. У лірычных вершах (зб. «Вершы і маленькія драмы», 1907), апавяданнях (зб. «Казка 672 начы і іншыя апавяданні», 1895), кнізе эсэ «Паэт і наш час» (1907) па-імпрэсіянісцку тонка перадаў уражанні быцця, нюансы стану душы, непарыўнае адзінства чалавечай гісторыі і культуры.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118552759 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Гофмансталь Гуго фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Гофмансталь Гуго фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. Гофмансталь Гуго фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  7. https://www.friedhoefewien.at/grabsuche?submitHidden=true&name=Hugo%20Hofmannsthal&friedhof=025&jdb_bis=1929

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1874 годзе
Катэгорыя·Паэты Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1929 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Драматургі Аўстрыі
Катэгорыя·Пісьменнікі Аўстрыі
Катэгорыя·Нямецкамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі 15 ліпеня