Палато́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Палата.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Верхачэнскага і Юравіцкага сельсаветаў[1]. У 1957 годзе ў склад Тросніцкага сельсавета перададзены вёскі Арлова і Спаскае, а ў склад сельсавета з Домнікаўскага сельсавета перададзены вёскі Заполле і Затрасценне[2]. 20 мая 1960 года ў склад Тросніцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Гірсіна, Глушонкі, Жыхары, Замхі, Шумацёнкі і Юравічы), у склад сельсавета з Тросніцкага сельсавета пералічаны 2 населеныя пункты (Арлова і Спаскае)[3]. 17 ліпеня 1964 года частка сельсавета (3 населеныя пункты: Верхачэнне, Сіцянец і Улогава) уключана ў склад адноўленага Юравіцкага сельсавета[4]. 24 чэрвеня 2008 года скасавана вёска Лонніца[5]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана большая частка скасаванага Юравіцкага сельсавета (18 населеных пунктаў: аграгарадок Захарнічы, вёскі Баяноўшчына, Верхачэнне, Гірсіна, Глушонкі, Дразды, Жыхары, Залессе, Замхі, Калошкі, Муштарова, Пазнякова, Сасноўка, Сіцянец, Скавародзіна, Спаскае, Шумацёнкі і Юравічы)[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 813 чалавек[7], з іх 92,6 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,7 % — украінцы[8].
Палатоўскі сельсавет уключае 30 населеных пунктаў: